Top.Mail.Ru
370

1 мая будзе абмежаваны ўезд транспарту на тэрыторыю Брэсцкай крэпасці

Уезд транспарту на тэрыторыю Брэсцкай крэпасці абмяжуюць 1 мая. Пра гэта паведамляе news.by са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.


«У сувязі з падрыхтоўкай да ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у Брэсце з 08:00 да 22:00 1 мая будзе абмежаваны ўезд транспартных сродкаў і самаходных машын на тэрыторыю ДУ «Мемарыяльны комплекс „Брэсцкая крэпасць-герой“», — адзначылі ва УУС.

Жыхароў і гасцей горада заклікаюць улічваць змены пры пабудове сваіх маршрутаў.

Фота з адкрытых крыніц

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю