І ў суботу захаваецца ўплыў малаактыўных франтальных раздзелаў, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу, ноччу з мокрым снегам. Вецер паўночнай чвэрці слабы да ўмеранага, днём месцамі парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 1 да плюс 4 °С, але месцамі замаразкі да мінус 5 °С. Тэмпература паветра днём — ад плюс 9 да плюс 14 °С.