Міністэрства ўнутраных спраў праводзіць комплекс маштабных урачыстых мерапрыемстваў «110 гадоў у адзіным страі!», прысвечаных будучаму юбілею беларускай міліцыі, паведамляе БелТА.
На працягу 2026 і 2027 гадоў больш як у 20 гарадах па ўсёй краіне адбудуцца канцэрты з удзелам ведамасных калектываў і зорак беларускай эстрады. Святочныя мерапрыемствы нязменна суправаджае рэспубліканская акцыя МУС «За бяспеку — разам!».
Акрамя таго, падрыхтаваны займальныя лакацыі падраздзяленняў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў: выстаўкі сучаснай і рэтратэхнікі, узбраення спецпадраздзяленняў, паказальныя выступленні кінолагаў з чатырохногімі напарнікамі, тэматычныя фотазоны, роставыя лялькі і многае іншае.
Сёння гасцей прымае Магілёў. З 14:00 да 17:30 каля Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы (пр-т Пушкіна, 7) удзельнікаў чакаюць інтэрактыўныя пляцоўкі ў рамках акцыі «За бяспеку — разам!» для дзяцей і дарослых, выстаўкі рэтратэхнікі і сучаснага службовага транспарту, шмат тэматычных і карысных забаў.
Кульмінацыяй свята стане канцэрт з выступленнем зорак беларускай эстрады і ведамасных калектываў.