Top.Mail.Ru

12-гадовы майстар вязання з кітайскага Хэфэя пакарыў сацсеткі

12-гадовы Гаа Сяньчэнсі прыцягнуў увагу прахожых каля парку Сяояоцзінь у горадзе Хэфэй (правінцыя Аньхой, Усходні Кітай) сваімі цацкамі, звязанымі кручком. На стварэнне адной такой цацкі ў яго ідзе ўсяго тры-чатыры гадзіны. Яго мілыя вырабы з пражы хутка заваявалі прызнанне гараджан, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».



Падчас летніх канікулаў у Гаа Сяньчэнсі з’явілася больш часу для сваёй невялікай справы. У навучальныя дні па пятніцах пасля ўрокаў ён адразу выконвае ўсе дамашнія заданні, каб у суботу і нядзелю выйсці са сваім латком. На пытанне, на што ён патраціць заробленыя грошы, хлопчык адказаў: «Хачу купіць маме падарунак».

Мама хлопчыка, Чжаа Дэшуан, расказала, што дазваляе сыну гандляваць, каб ён менш часу праводзіў за экранам і развіваў навыкі зносін і самавыяўлення. Спачатку хлопчык вучыўся вязаць у мамы, цяпер спраўляецца самастойна. Юны майстар знаходзіць схемы ў інтэрнэце, асвойвае новыя мадэлі і ўжо стварыў больш за сотню арыгінальных цацак.

Мікалай Літвінаў



arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю