У японскай прэфектуры Ціба (на ўсход ад Токіа) у выніку паводак, выкліканых рэкордна моцнымі дажджамі, загінулі 13 чалавек, яшчэ адзін чалавек лічыцца зніклым без вестак, паведамляе БелТА.
Паводле афіцыйных даных, пацярпелі 66 дамоў, тры былі цалкам разбураныя. У эвакуацыйных пунктах, выдзеленых муніцыпалітэтамі, схаваліся 63 чалавекі.
У раёне Мідоры горада Ціба каля 50 дамоў застаюцца без водазабеспячэння. Вядуцца работы па перамяшчэнні прыкладна 2,5 тыс. аўтамабіляў, кінутых на дарогах горада пасля затаплення.
У аўторак была створана праектная група для вырашэння праблемы кінутых аўтамабіляў. У яе склад увайшлі прадстаўнікі прэфектуры і горада Ціба, а таксама цэнтральнага ўрада. Акрамя таго, у гэтую групу ўвайшлі прадстаўнікі галіны эвакуацыі аўтамабіляў.
Група зоймецца устанаўленнем уладальнікаў транспартных сродкаў і прапануе ім забраць іх.