Top.Mail.Ru

140 мільёнаў кітайцаў закупіліся праз трансгранічныя платформы электроннай камерцыі

Сёлета ў першым паўгоддзі ў Кітаі 140 мільёнаў чалавек ажыццявілі пакупкі праз трансгранічныя платформы электроннай камерцыі. Пра гэта паведаміла кіраўнік Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР Сунь Мэйцзюнь, перадае «Сіньхуа».


Яна таксама адзначыла імклівае развіццё новых бізнес-мадэляў і фарматаў у сферы трансгранічнай электроннай камерцыі. Па звестках мытнай статыстыкі, у мінулым годзе ў Кітаі агульны аб’ём імпарту і экспарту тавараў у рамках трансгранічнага электроннага гандлю дасягнуў 2,84 трыльёна юаняў, што на 4,8 працэнта больш у параўнанні з папярэднім годам. У сваю чаргу экспарт па сістэме рыначных закупак перавысіў 800 млрд юаняў.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю