17 лістапада з 02:00 (па беларускім часе) будуць адкрыты польскія пункты пропуску «Кузніца-Беластоцкая» і «Баброўнікі», пра што афіцыйна паведамлена беларускаму боку. Аб гэтым піша БелТА.
Праз «Кузніцу» будзе дазволены толькі пасажырскі рух, за выключэннем аўтобусаў, а праз «Баброўнікі» — легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў, а таксама грузавікоў з краін ЕС, краін-удзельніц Пагаднення аб Еўрапейскай эканамічнай прасторы і Швейцарыі.
Мытныя органы поўнасцю гатовы да аднаўлення руху ў сумежных беларускіх пунктах пропуску «Брузгі» і «Бераставіца» — мытныя змены ўкамплектаваны, інфраструктура ўдасканалена, усе тэхнічныя сродкі функцыянуюць.