Top.Mail.Ru
149

239 зваротаў: з якімі пытаннямі пакупнікі ідуць у прафсаюзы

У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі падвялі вынікі работы грамадскіх прыёмных, якія кожны тыдзень прымаюць звароты ад грамадзян па сітуацыі на спажывецкім рынку. Прыняты і разгледжаны 239 зваротаў, якія датычацца заўваг і прапаноў у сферы тавараў і паслуг. Пры гэтым большасць з іх разгледжаны з выездам на месца.



Найбольш часта грамадзяне ўзнімалі пытанні якасці і наяўнасці звыклых для іх тавараў. Пры гэтым трэба адзначыць, што звароты па большай частцы з’яўляюцца «кропкавымі» і датычацца рэалізацыі няякасных тавараў, у тым ліку са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Як правіла, такія нараканні датычыліся невялікіх магазінаў. Фармат работы грамадскіх прыёмных дазваляе аператыўна рэагаваць на падобныя сігналы і садзейнічаць вырашэнню сітуацый, якія ўзнікаюць.

Акрамя таго, у грамадскія прыёмныя прафсаюзаў паступалі просьбы аб аказанні садзейнічання ў аднаўленні работы закрытых магазінаў у сельскай мясцовасці, аб павелічэнні колькасці гандлёвых аб’ектаў у некаторых раёнах, а таксама пашырэнні асартыменту тавараў у аўтамагазінах.

— Грамадскія прыёмныя прафсаюзаў працуюць крыху больш за год. І мы бачым, што гэта запатрабаваная і эфектыўная форма ўзаемадзеяння з насельніцтвам. Важна, што прафсаюзы выступаюць не ў ролі кантралёраў гандлёвых аб’ектаў, а свайго роду цэнтрам, куды людзі могуць звярнуцца ў любой зручнай для іх форме — асабіста, па тэлефоне ці ў анлайн-фармаце. Гэта дазваляе напрамую чуць спажыўцоў, бачыць сітуацыю на рынку тавараў і паслуг іх вачыма і разумець, ці носіць праблема адзінкавы характар або адлюстроўвае агульную тэндэнцыю, — адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Дзмітрый АЛЯКСЕЙЧЫК.

Дарэчы, грамадскія прыёмныя працягнулі работу і ў новым годзе. Нагадаем, асабіста выказаць заўвагу або прапанову па ўдасканаленні сітуацыі на спажывецкім рынку кожны ахвотны можа ўжо сёння, 29 студзеня. Прафсаюзныя спецыялісты прымаюць грамадзян з 11.30 да 20.30 у абласных (Мінскім гарадскім) аб’яднаннях прафсаюзаў.

Неабходна адзначыць, што работа грамадскіх прыёмных — гэта не адзіная форма кантролю за сітуацыяй на спажывецкім рынку з боку прафсаюзаў. Пры неабходнасці прафсаюзамі праводзяцца экспрэс-маніторынгі па пытаннях наяўнасці і якасці пэўных тавараў. Напрыклад, у жніўні 2025 года ФПБ праведзены маніторынг наяўнасці і цэнавай даступнасці школьных тавараў. Са снежня 2025-га па май бягучага года арганізаваны маніторынг даступнасці для насельніцтва якаснай айчыннай агародніны і яблыкаў у гандлёвых аб’ектах краіны. 

Алена КРАВЕЦ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю