Top.Mail.Ru
238

24 мая ў Ветцы пройдзе першынство Гомельскай вобласці па мотакросе

Адкрытае першынство Гомельскай вобласці па мотакросе пройдзе ў Ветцы 24 мая. У ім таксама прымуць удзел прадстаўнікі мотаклубаў расійскіх рэгіёнаў, паведамляе sb.by.

Прыняць удзел у спаборніцтвах могуць аматары мотакроса, якім ужо споўнілася 16 гадоў. Падобнае першынства праводзіцца ў рэгіёне ў другі раз дзякуючы адзінаму на Гомельшчыне мотадрома.

— Два гады таму ў нашым раённым цэнтры па ініцыятыве мясцовых жыхароў у сучасным фармаце была адноўлена гоначная траса працягласцю 1520 метраў з дзевяццю трамплінамі, самы вялікі з якіх працягласцю 25 метраў і вышынёй 3,5, — расказала Кацярына Халява, загадчыца сектара спорту і турызму Веткаўскага райвыканкама Кацярына Халява. — Гэта дало магчымасць праводзіць спаборніцтвы не толькі рэгіянальнага, але і рэспубліканскага ўзроўню з міжнародным удзелам. У мінулым годзе наш мотадром у рамках рэспубліканскіх спаборніцтваў сабраў больш за 70 спартсменаў Беларусі і Расіі.

Па словах спецыяліста, гэты від спорту набірае ўсё большую папулярнасць. Павышанай цікавасцю карыстаецца ў дзяцей і падлеткаў, якія ахвотна займаюцца мотакросам і ўключаюцца ў розныя спаборніцтвы.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю