Top.Mail.Ru

26-31 мая 2026 года Беларусь наведае Старшыня Нацыянальнай асамблеі Парламента Рэспублікі Зімбабвэ Джэйкаб Мудэнда

Парламентарыі працягваюць умацоўваць сувязі з Афрыкай


Візіт Старшыні Нацыянальнай асамблеі Парламента Рэспублікі Зімбабвэ адбудзецца для ўдзелу ў II Міжнароднай канферэнцыі «Дзяржаўны суверэнітэт і прынцыпы міжнародных адносін ва ўмовах шматпалярнасці ў XXI стагоддзі», арганізаванай беларускай партыяй «Белая Русь». 

У рамках праграмы адбудзецца сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Сергяенкі і Старшыні Нацыянальнай асамблеі Парламента Рэспублікі Зімбабвэ Джэйкаба Мудэнды. 

Плануецца абмеркаваць пытанні ўсебаковага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, напрамкі развіцця адносін Беларусі і Зімбабвэ ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах, вызначыць найбольш перспектыўныя для рэалізацыі праекты.

У мэтах умацавання міжпарламенцкай дагаворна-прававой базы будзе падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай Асамблеяй Парламента Рэспублікі Зімбабвэ.

Беларуска-зімбабвійскае супрацоўніцтва ў апошнія гады дынамічна развіваецца. Падпісанне Дарожнай карты стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства паміж Беларуссю і Зімбабвэ на 2026 — 2030 гады адкрыла новы этап у развіцці двухбаковых сувязяў і дазволіла надаць ім больш сістэмны, прадметны і доўгатэрміновы характар. 

У Нацыянальным Сходзе Рэспублікі Беларусь сфарміравана рабочая група па супрацоўніцтве з Парламентам Рэспублікі Зімбабвэ, дзейнасць якой накіравана на паглыбленне міжпарламенцкіх кантактаў, садзейнічанне нарошчванню дагаворна-прававой базы, умацаванне эканамічных і гуманітарных кантактаў. Парламентарыі Беларусі і Зімбабвэ пашыраюць узаемадзеянне ў міжнародных парламенцкіх арганізацыях, у тым ліку ў міжпарламенцкім саюзе і Панафрыканскім парламенце.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота Палаты прадстаўнікоў

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю