Top.Mail.Ru
229

29 и 30 мая будзе часова абмежаваны рух па вул. Кірава ў Мінску

У сувязі з правядзеннем масавага мерапрыемства 29 і 30 мая будзе часова абмежаваны рух усіх відаў транспартных сродкаў па вул. Кірава ў Мінску. Пра гэта паведамілі ў сталічнай ДАІ.


Так, абмежаванне руху па вул. Кірава ад вул. Леніна да вул. Свярдлова будзе дзейнічаць 29 мая з 19:00 да 23:00, а таксама 30 мая з 12:00 да 19:00.

Дзяржаўтаінспекцыя просіць удзельнікаў дарожнага руху ўлічваць дадзеную інфармацыю пры выбары маршруту ў названыя дні.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю