Top.Mail.Ru
926

30 мая — месцамі навальніцы

І ў пятніцу надвор’е ў Беларусі ў асноўным будуць вызначаць атмасферныя франты, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.



У дзённыя гадзіны ў заходніх раёнах краіны адаб’ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца дажджы, месцамі па рэспубліцы — навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 7 да плюс 13 °С. Максімальная тэмпература днём будзе пачынацца ад плюс 17 да плюс 23 °С. Атмасферны ціск будзе расці.

Сяргей КУРКАЧ


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю