Top.Mail.Ru
208

30 падманутых і Br400 тыс. даўгоў. Мінчанін затрыманы за махлярства ў асабліва буйным памеры

Супрацоўнікі сталічнага крымінальнага вышуку затрымалі 30-гадовага жыхара Мінска, які падазраецца ў здзяйсненні серыі махлярскіх дзеянняў.



На працягу звыш двух гадоў мужчына пад рознымі падставамі займаў у грамадзян буйныя сумы грошай — ад $1 тыс. да $15 тыс. Даўгі ён не вяртаў. Грошы браў на падставе інвестыцый у бізнес па перапродажу аўтазапчастак, «купляў» у іх аўто ў растэрміноўку па завышаным кошце, а таксама прасіў аказаць матэрыяльную дапамогу нібыта цяжка хворай маці.

Сваім ахвярам ён абяцаў значны прыбытак ад перапродажу аўтазапчастак. Тым жа, у каго нібыта набываў аўтамабілі ў растэрміноўку, гарантаваў выплату поўнай сумы на працягу 1-2 месяцаў. Каб стварыць бачнасць сур’ёзнасці сваіх намераў і ўмацаваць давер, мужчына часам афармляў дагаворы пазыкі праз натарыуса. Пры гэтым ён не выконваў прынятых абавязацельстваў і пастаянна прыдумляў новыя прычыны для адтэрміновак вяртання сродкаў.

Вядома, што не менш за Br200 тыс. ён патраціў на стаўкі ў анлайн-казіно. Астатнія грошы выкарыстаў па прынцыпе фінансавай піраміды - часткова накіроўваў на пагашэнне раней узятых даўгоў, ствараючы ў людзей ілюзію добрасумленнасці. Сярод пацярпелых - калегі і знаёмыя, а таксама карыстальнікі інтэрнэт-пляцоўкі, дзе ён размяшчаў аб’явы аб магчымасці ўкладанняў у яго «бізнес».

На дадзены момант устаноўлена каля 30 пацярпелых. Агульная сума шкоды перавышае Br400 тыс. Распачата крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю