Плацельшчыкі падатку на прафесійны даход актыўна карыстаюцца правам добраахвотнай даплаты ўзносаў у ФСАН, растлумачылі ў Мінпрацы і сацабароны.
Падатак на прафесійны даход ужо ўключае ўзносы ў бюджэт ФСАН (60 % ад сумы падатку). Але калі ваш даход невялікі, гэтых адлічэнняў можа апынуцца недастаткова, каб каляндарны год быў залічаны ў страхавы стаж. Для поўнага заліку года сума узносаў павінна складаць не менш за 29 % ад мінімальнай заработнай платы за кожны месяц.
Як растлумачылі ў профільным міністэрстве, сума даплаты разлічваецца аўтаматычна: гэта розніца паміж мінімальна неабходным памерам узносаў (29 % ад МЗП памножанае на колькасць месяцаў) і той часткай, якая ўжо выплачаная ў складзе падатку.
Даведацца памер даплаты можна трыма спосабамі: першы — у Асабістым кабінеце застрахаванай асобы на партале ФСАН, другі — у мабільным дадатку «ФСАН» у раздзеле «прадпрымальніцкая і іншая дзейнасць» і трэці — у сістэме «Разлік (АРІП)».
Апошні дзень для добраахвотнай выплаты ўзносаў за 2025 год — 31 сакавіка.