Top.Mail.Ru
82

31 сакавіка — апошні дзень даплаціць узносы і сфарміраваць страхавы стаж за 2025 год

Плацельшчыкі падатку на прафесійны даход актыўна карыстаюцца правам добраахвотнай даплаты ўзносаў у ФСАН, растлумачылі ў Мінпрацы і сацабароны. 


Падатак на прафесійны даход ужо ўключае ўзносы ў бюджэт ФСАН (60 % ад сумы падатку). Але калі ваш даход невялікі, гэтых адлічэнняў можа апынуцца недастаткова, каб каляндарны год быў залічаны ў страхавы стаж. Для поўнага заліку года сума узносаў павінна складаць не менш за 29 % ад мінімальнай заработнай платы за кожны месяц.

Як растлумачылі ў профільным міністэрстве, сума даплаты разлічваецца аўтаматычна: гэта розніца паміж мінімальна неабходным памерам узносаў (29 % ад МЗП памножанае на колькасць месяцаў) і той часткай, якая ўжо выплачаная ў складзе падатку.

Даведацца памер даплаты можна трыма спосабамі: першы — у Асабістым кабінеце застрахаванай асобы на партале ФСАН, другі — у мабільным дадатку «ФСАН» у раздзеле «прадпрымальніцкая і іншая дзейнасць» і трэці — у сістэме «Разлік (АРІП)».

Апошні дзень для добраахвотнай выплаты ўзносаў за 2025 год — 31 сакавіка.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю