Што было не так:
- прадавалі пратэрмінаваныя прадукты ў 17 кафэ (26%),
- не маркіравалі прадукцыю ў 30 установах (46%),
- без дакументаў аб якасці і бяспецы ежа прадавалася ў 7 аб’ектах грамадскага харчавання (11%),
- брудныя памяшканні і абсталяванне, а таксама посуд знайшлі ў 27 установах (42%),
- не выконвалі ўмовы захоўвання прадуктаў у 10 месцах (15%),
- не было тэхналагічнай дакументацыі ў 8 вытворцаў (12%),
- парушалі тэхналогію прыгатавання страў у 5 кафэ (8%),
- без медаглядаў і гігіенічнага навучання супрацоўнікі працавалі ў 23 аб’ектах (35%).
У 45 установах прыпынілі вытворчасць і продаж тавараў. Усяго забаранілі прадаваць больш за 391 кілаграм небяспечнай прадукцыі.