Мінскі маторны завод мадэрнізуе вытворчасць. На змену старому прыходзіць высокатэхналагічнае абсталяванне. Даведацца памеры дэталі і перанесці яе адразу на канвеер зараз можна з дапамогай вымяральнай рукі і 3D-сканера. Раней формы правяралі ў асобных кропках. Цяпер на камп’ютары адлюстроўваюцца ўсе разлікі. Час стварэння і вытворчасці элементаў для рухавікоў скарачаецца ўтрая. Пра гэта паведамляе ONT NEWS.
— Асноўная задача стаіць цяпер, больш актыўна працаваць з якасцю, для таго, каб нарошчваць аб’ёмы вытворчасці. На сканеры перыяд навучання можа доўжыцца 2-3 месяцы, а чалавека для работ раней мы маглі рыхтаваць 2-3 года. То бок, гэта каласальнае скарачэнне перыяду ўваходжання новых супрацоўнікаў, — расказаў намеснік дырэктара па якасці прадукцыі і тэхнічнаму сэрвісу ММЗ Валерый Цярэшка.
Прадпрыемства больш за 60 гадоў у машынабудаванні. Стаўку робяць на нарошчванне вытворчасці і экспарт. Для гэтага распрацавана спецыяльная методыка тэсціравання прадукцыі — вібрадыягностыка. Так, дэфекты ў канструкцыі можна выявіць яшчэ на стадыі камплектацыі.