У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» стартавала грамадзянска-патрыятычная кадэцкая змена. Яна аб’яднала 42 дэлегацыі з розных куткоў Беларусі і Расіі. Такім чынам «Зубраня» зноў ператварыўся ў сталіцу кадэцкага брацтва Саюзнай дзяржавы.
Змена ў «Зубраняці» — гэта ўнікальная магчымасць для асабістых стасункаў, абмену вопытам і ўмацавання сувязей паміж моладдзю дзвюх брацкіх краін.
— Наперадзе ў навучэнцаў — дні, напоўненыя яркімі падзеямі, спаборніцтвамі і шчырымі эмоцыямі. Кадэты прадэманструюць сілу, выпраўку і волю да перамогі ў спартыўных спаборніцтвах, ваенным мнагаборстве, а таксама раскрыюць свае таленты ў творчых конкурсах, — распавялі ў Магілёўскім абласным кадэцкім вучылішчы імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі.
Марыя Каліна