24 ліпеня адбыўся ІV Пленум Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Сярод асноўных тэм пасяджэння — абмеркаванне пытання аб правядзенні 46-га З’езда БРСМ, прысвечанага 105-годдзю ўтварэння Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі.
Як адзначыў першы сакратар ЦК БРСМ Аляксандр ЛУК’ЯНАЎ, маладзёжная арганізацыя прадаўжае сваё паспяховае развіццё. І адзін з яго фактараў — памяць аб гістарычным падмурку саюза. Гэты год для аб’яднання адзначаны не толькі такой велічнай датай, як 80-годдзе Вялікай Перамогі, але і 105-годдзем ЛКСМБ, правапераемнікам якога выступае БРСМ. «Выдатная нагода падвесці вынікі дзейнасці вядучай маладзёжнай арганізацыі краіны, правесці пэўны аналіз і пазначыць планы на будучыню», — падкрэсліў Аляксандр Лук’янаў.
З’езду будуць папярэднічаць тэрытарыяльныя, абласныя і Мінская гарадская канферэнцыі, якія пройдуць у жніўні і верасні ў рэгіёнах краіны.