Узмацніць адказнасць за выкід смецця ў лесе прапанаваў дырэктар Бараўлянскага спецлясгаса Аляксандр Мірановіч.
На думку Мірановіча, цяперашняя сістэма, якая прадугледжвае папярэджанні або штрафы ў пару базавых (1 БВ роўная Br42), не працуе.
«Старт павінен пачынацца ад 50 базавых велічынь [Br2100], тады будзе і іншае стаўленне грамадзян», — упэўнены ён.Як расказаў дырэктар, летам, калі многія выязджаюць на пікнік або адпачываюць на дачах, ледзь не ўвесь лясгас даводзіцца выводзіць на ўборку смецця, якое пакідаюць у лесе грамадзяне.
Як караюць за смецце ў лесе зараз
Згодна з арт. 16.22 КаАП забруджванне лесу адходамі, сцёкавымі водамі або іншым спосабам караецца штрафам да 10 БВ.
Калі вінаваты ІП, сума ўзрасце да 25 БВ, юрыдычныя асобы абавяжуць выплаціць 50 БВ.