Top.Mail.Ru
285

6 ліпеня адзначаецца Сусветны дзень кардыёлага

Штогод па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя 6 ліпеня адзначаецца Сусветны дзень кардыёлага.

Важнасць працы ўрачоў-кардыёлагаў немагчыма пераацаніць, паколькі сардэчна-сасудзістыя захворванні працягваюць заставацца вядучай прычынай смяротнасці ва ўсім свеце.

Нягледзячы на шматвяковую гісторыю, сёння кардыялогія з’яўляецца адной з самых дынамічна абласцей медыцыны, якія пастаянна і эфектыўна развіваюцца.

Кардыялагічная служба ў Рэспубліцы Беларусь прадстаўлена чатырохузроўневай сістэмай арганізацый і ўстаноў аховы здароўя, якая дазваляе забяспечыць даступную і якасную медыцынскую дапамогу насельніцтву краіны. Пры гэтым, айчынная кардыялогія ўвесь час удасканальваецца. Распрацоўваюцца і ўкараняюцца сучасныя метады прафілактыкі, дыягностыкі і лячэнні хвароб сістэмы кровазвароту. 

Пашыраецца спектр высокатэхналагічных кардыяхірургічных і рэнтгенаэндаваскулярных умяшанняў. Уводзіцца ў эксплуатацыю сучаснае дыягнастычнае абсталяванне. Спецыялісты рэспублікі ўвесь час удасканальваюць свой прафесійны ўзровень як у рамках рэалізацыі праграм дадатковай адукацыі, так і шляхам удзелу ў розных навукова-практычных форумах.
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю