Top.Mail.Ru

8 тыс. удзельнікаў, больш за 12% не з’явіліся: як прайшоў першы дзень ЦТ

У Беларусі 26 мая прайшоў першы дзень цэнтралізаванага тэсціравання. Аб выніках расказалі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.


У ведамстве адзначылі, што для ўдзелу ў ЦТ 26 мая былі зарэгістраваны 9188 абітурыентаў. Гэта ў 1,2 раза больш, чым у 2024 годзе. Найбольшая колькасць зарэгістраваных па матэматыцы (24,3%), англійскай мове (22,2%), гісторыі Беларусі (13,4%).

Здача цэнтралізаванага тэсціравання 26 і 29 мая прадугледжана для тых, хто завяршыў навучанне ў школе ў папярэднія гады, выпускнікоў каледжаў. Выпускнікі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі 2025 года гэтымі днямі таксама здаюць цэнтралізаваныя экзамены.

Да выканання ЦТ сёння пачалі 8012 абітурыентаў, не з’явіліся — 1176 чалавек (12,8%). Падчас цэнтралізаванага тэсціравання выдалены адзін абітурыент за выкарыстанне мабільнага тэлефона.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю