Top.Mail.Ru

Навiны

«Беларуская вёска можа быць прасторай будучыні...»

«Беларуская вёска можа быць прасторай будучыні...»

Для Ірыяны Шыян, якая жыла ў розных кутках свету, наша краіна стала крыніцай натхнення, спакою і яднання з прыродай.

Якаснае забеспячэнне электрычнасцю гарантуюць адказныя спецыялісты

Якаснае забеспячэнне электрычнасцю гарантуюць адказныя спецыялісты

Пазнаёміўшыся з Ягорам ВАЛЧАНІНЫМ, майстрам па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання службы электрагаспадаркі дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсккамунцепла-
сетка», я ў чарговы раз пераканалася ў тым, што працоўная моладзь — гэта гонар нашай краіны. Нягледзячы на малады ўзрост, Ягор паспяхова ўдасканальвае свае прафесійныя навыкі, уваходзіць у лік найлепшых работнікаў прадпрыемства, а сёлета выдатны спецыяліст паспяхова прадставіў сталіцу ў фінале рэспубліканскага конкурсу «Найлепшы малады супрацоўнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі» і стаў пераможцам у намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый».

Ігар МАРЗАЛЮК — пра нашых суседзяў-калабарантаў і веліч беларускага народа

Ігар МАРЗАЛЮК — пра нашых суседзяў-калабарантаў і веліч беларускага народа

Хатынь — несуцішны боль, незагойная рана беларусаў. 83 гады таму — 22 сакавіка 1943 года — вёска Лагойскага раёна Мінскай вобласці была спалена разам з жыхарамі, знікла з геаграфічнай карты Беларусі. У вогнішчы, распаленым ворагамі, а таксама суседзямі, якія размаўлялі з намі на адной мове, загінулі 149 жыхароў, большасць з якіх — 75 чалавек — былі дзецьмі... Гэты чорны дзень навечна ўпісаны ў гісторыю нашай краіны. І Хатынь такая не адна — новыя факты расследавання справы аб генацыдзе беларускага народа сведчаць пра тое, што ў жудасным спісе паселішчаў, якія паўтарылі яе лёс, — не менш як 290 назваў...

Нямецка-фашысцкія акупанты ўчынілі на нашай зямлі сапраўдны генацыд

Нямецка-фашысцкія акупанты ўчынілі на нашай зямлі сапраўдны генацыд

Падчас вайны ў Лёзненскім раёне акупанты спалілі 196 сельскіх населеных пунктаў. Тры з іх — Жукаўка, Іструбішча і Новы Стан — так і не былі адноўлены, яны ўвекавечаны на могілках вёсак мемарыяльнага комплекса «Хатынь». Вёску Асташэва месцічы здолелі адбудаваць наноў.

Як адна сям’я. Родныя ацалелых ад агню хатынцаў пабывалі на мемарыяле напярэдадні гадавіны трагедыі

Як адна сям’я. Родныя ацалелых ад агню хатынцаў пабывалі на мемарыяле напярэдадні гадавіны трагедыі

Уся краіна гэтымі днямі ўзгадвае жахлівую гісторыю невялікай беларускай вёскі Хатынь: 22 сакавіка 1943 года фашысцкія каты спалілі яе разам з жыхарамі. Тады ў агні згарэлі 149 чалавек, самаму маленькаму загінуламу ў агні хатынцу Толіку Яскевічу было ўсяго сем тыдняў. Лёс падарыў шчасце жыць шасці вяскоўцам: Іосіфу Камінскаму, а таксама пяцярым дзецям — Аляксандру Жалабковічу, брату і сястры Уладзіміру і Соф’і Яскевічам, Віктару Жалабковічу і Антону Бараноўскаму, якія працягнулі годна несці памяць аб сваіх гераічных продках, перадаўшы эстафету. Родныя тых, хто перажыў трагедыю, пабывалі на мемарыяле, каб яшчэ раз расказаць праўду пра вайну, якая ніколі не павінна паўтарыцца. Пра гэта паведамляе БелТА. 

Раніцай месцамі галалёд, бо ноччу холадна — да мінус 5 градусаў

Раніцай месцамі галалёд, бо ноччу холадна — да мінус 5 градусаў

Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя, у трэцяй дэкадзе сакавіка ападкі ў нас назіраюцца, як правіла, у выглядзе дажджу.

У Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку прайшоў фінал рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі»

У Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку прайшоў фінал рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі»

Маштабны маладзёжны праект, які сёлета адзначае ўжо свой пятнаццаты сезон, сабраў у Мінску юных вынаходнікаў і інаватараў з усёй краіны — больш за 1300 заявак паступіла на ўдзел у праекце з моманту яго старту ў кастрычніку мінулага года. Толькі 173 аўтарскія распрацоўкі дабраліся да фіналу. Якія ідэі прапануюць рэалізаваць лепшыя маладыя розумы краіны, даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Каб не памыліцца ў выбары будучай прафесіі, лепш загадзя разведаць, дзе і на каго можна вывучыцца

Каб не памыліцца ў выбары будучай прафесіі, лепш загадзя разведаць, дзе і на каго можна вывучыцца

У суботу, 21 сакавіка, установы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Беларусі правядуць адзіны дзень адчыненых дзвярэй. Маштабнае прафарыентацыйнае мерапрыемства адбудзецца ў перыяд вясновых канікул і аб’яднае ўніверсітэты, каледжы і арганізацыі — заказчыкі кадраў. Забягаючы наперад, мы адчынілі для вас дзверы дзвюх вядучых ВНУ краіны — Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Запрашаем зазірнуць у іх разам з намі. Праходзьце, калі ласка!

Ключавой тэмай Адзінага дня інфармавання сталі сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў

Ключавой тэмай Адзінага дня інфармавання сталі сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў

Тэму, выбраную для Адзінага дня інфармавання, які праходзіў 19 сакавіка па ўсёй краіне, цяжка пераацаніць. Гэта адзін з прыярытэтаў, атрымаўшых адабрэнне ў праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Усебеларускім народным сходам. На некаторых сустрэчах на прадпрыемствах і ва ўстановах пабывалі карэспандэнты «Звязды».

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю