Навiны
Праверка УС па даручэнні Прэзідэнта працягваецца ў 2-й інжынернай брыгадзе
Праверка Узброеных Сіл, якая праводзіцца па даручэнні Прэзідэнта Беларусі, працягваецца ў 2-й інжынернай брыгадзе, паведаміла БелТА.
Эксперты — аб значнасці з’яўлення адзінага дня галасавання ў палітычным уладкаванні краіны
Роўна два гады таму, 25 лютага 2024 года, у Беларусі ўпершыню ў гісторыі нашай суверэннай дзяржавы прайшоў адзіны дзень галасавання. Гэта падзея ўжо заняла сваё пачэснае месца ў гісторыі і заслугоўвае глыбокага асэнсавання
Пры падтрымцы A1 у Беларусі запусцілі конкурс «#КіберПрава» для дзяцей і падлеткаў
Беларускія школьнікі змогуць стварыць праекты па кібербяспецы і выйграць гаджэты — конкурс праходзіць пры падтрымцы A1.
МУС прапануе пашырыць пералік падстаў для ажыццяўлення прафілактычнага ўліку
У Беларусі прапанавана пашырыць пералік падстаў для ажыццяўлення прафілактычнага ўліку. Гэта прадугледжана праектам закона «Аб змяненні законаў па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў», які прыняты сёння дэпутатамі ў першым чытанні, перадае БелТА.
Цэнтральнай тэмай XXXIII Мінскай кніжнай выставы-кірмашу стане 35-годдзе СНД
Цэнтральнай тэмай XXXIII Мінскай кніжнай выставы-кірмашу стане 35-годдзе СНД. Пра гэта расказаў намеснік міністра інфармацыі Дзяніс Езерскі на чарговым пасяджэнні Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці ў Мінску, паведамляе БелТА.
У Цэнтральным раёне сталіцы адкрылася новая натарыяльная кантора
На карце натарыяльнага абслугоўвання сталіцы з’явіўся новы пункт — урачыстае адкрыццё натарыяльнай канторы № 3 Цэнтральнага раёна адбылося 24 лютага. Гэта падзея стала чарговым крокам Міністэрства юстыцыі і Беларускай натарыяльнай палаты на шляху да стварэння камфортных умоў для грамадзян і раўнамернага размеркавання нагрузкі на спецыялістаў.
Дэпутат Ірына Касцевіч — пра асаблівасці работы з насельніцтвам
Працоўныя будні начальніка ўчастка Ірыны Сівак
Ірына Сівак — начальнік участка гатовай прадукцыі на вялізным прадпрыемстве — Светлагорскім цэлюлозна-кардонным камбінаце. На гэтай пасадзе жанчына працуе васямнаццаты год, усяго ж рабоце на камбінаце яна аддала 28 гадоў. Прызнацца шчыра, калі я пазнаёмілася з Ірынай Леанідаўнай, не магла стрымаць свайго здзіўлення: як гэтай мілай далікатнай жанчыне штодзень прыходзіцца спраўляцца з такім значным аб’ёмам работы, адказваць за жыццядзейнасць такога вялікага ўчастка.
Цікавасць да нашых санаторыяў расце як сярод беларусаў, так і сярод замежных гасцей
Санаторый «Азёрны», што ў Гродзенскім раёне, 24 лютага прымаў гасцей, якія былі настроены не на рэлакс і адпачынак. На яго базе адбылася рэспубліканская нарада, прысвечаная вынікам работы сістэмы санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення насельніцтва ў 2025 годзе. І, як водзіцца, былі пастаўлены асноўныя задачы ў гэтай сферы на 2026-ты. Тэма хоць і «курортная», тым не менш заслугоўвае сур'ёзнага падыходу.