Навiны
Што змянілася для ІП, самазанятых і плацельшчыкаў падатку на прафесійную дзейнасць?
Надышлі тэрміны выплаты страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва — іх неабходна ўнесці да 31 сакавіка. Што змянілася ў гэтым механізме з бягучага года? Хто абавязаны іх самастойна выплачваць, а хто можа дабравольна скарыстаць такую магчымасць? Як вылічваецца сума? Пра нюансы расказалі прадстаўнікі Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
У Фаніпалі адбылося выязное пасяджэнне Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні
На другім пасяджэнні сёмага Усебеларускага народнага сходу ў сваім Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што патрэбны новы нацыянальны падыход, які заматывуе людзей да пераезду ў сельскую мясцовасць, з канкрэтнымі ўмовамі. Беларускі лідар даў наказ ураду разам з дэпутатамі ў найбліжэйшы час унесці свае прапрацаваныя прапановы па гэтай тэме.
За два месяцы работы выстаўкі ў ММВЦ пабывала больш за 450 тысяч наведвальнікаў
Выстаўка дасягненняў суверэннай Беларусі «Мая Беларусь» завяршыла работу 23 лютага. І сёння ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры не без гонару адзначаюць: леташні рэкорд пабіты! Экспазіцыю, мэтай якой было яшчэ раз падкрэсліць і наглядна прадэманстраваць дасягненні нашай краіны, наведала каля 452 тысяч чалавек.
У Палаце прадстаўнікоў ушанавалі вернасць прафесіі і Айчыне
Дзеля памяці аб героях і сувязі пакаленняў
Трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання стартуе ў Беларусі 1 сакавіка
Трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання стартуе ў Беларусі 1 сакавіка. Пра гэта БелТА паведаміла начальнік аддзела маніторынгу і методык кантролю Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Алена Валасач.
За амаль 64-гадовую гісторыю легендарны цягнік «Беларусь» перавёз больш чым 11 мільёнаў пасажыраў
Прадстаўніцы Віцебскай абласной арганізацыі ГА «БСЖ» далучыліся да акцыі «Маміны пірагі»
Родныя мамы не заўсёды могуць даехаць да сваіх сыноў і асабіста павіншаваць іх з Днём абаронцаў Айчыны, таму гэту прыемную місію ўсклалі на сябе іншыя жанчыны, члены абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».
Як браты Брыцікі абралі прафесію вайскоўца справай жыцця
Ёсць такая прафесія — Радзіму абараняць. Але за кожным, хто абраў гэты шлях, стаіць свая гісторыя. Гісторыя пра тое, як учарашні хлопчык становіцца афіцэрам. У нашым выпадку іх адразу двое — браты Андрэй і Вадзім Брыцікі сёння курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны мы пагаварылі з імі аб абавязку, сям’і і аб тым, што для іх значыць быць вайскоўцамі.
«Маю Беларусь» наведалі больш за 440 тыс. чалавек. Чаму выстаўка карыстаецца такім поспехам?
Выстаўка дасягненняў «Мая Беларусь» у Мінскім міжнародным выставачным цэнтры пачала працаваць 19 снежня і прадоўжыцца па 23 лютага. Экспазіцыя выбудавана як вялікае падарожжа па краіне — можна зазірнуць у кожны яе куток як турыст, акунуцца ў традыцыі, даведацца аб дасягненнях краіны ва ўсіх сферах. Тут знаходзіць сваё кожны — і знаток гісторыі, і фанат тэхналогій, і аматар прыроды. «Маю Беларусь» наведалі больш за 440 тыс. чалавек — больш, чым у мінулым годзе. Выстаўку наведалі не толькі беларусы з усіх рэгіёнаў краіны, але і замежныя госці. Якія лакацыі выстаўкі асабліва карысталіся поспехам, па якой прычыне многія госці вяртаюцца на выстаўку зноў і зноў і чаму не варта ўпускаць шанц пабываць тут да яе закрыцця — у рэпартажы БелТА.
У заключны этап універсітэцкіх алімпіяд прайшлі больш за 6,5 тыс. адзінаццацікласнікаў
Заключны этап універсітэцкіх алімпіяд праходзіць 21-22 лютага ў 21 рэгіянальнай ВНУ краіны, паведамляе БелТА.