Навiны
Як працуюць маладыя вучоныя — стыпендыяты Прэзідэнцкага фонду
У студзені адзначылі 30-годдзе два спецыяльныя фонды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — па падтрымцы таленавітай моладзі і па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў. Прэзідэнцкая стыпендыя для маладых вучоных — не толькі форма матэрыяльнай падтрымкі, але і важны знак даверу да тых, хто сёння фарміруе навуковую будучыню краіны. Падрабязнасці даведаліся ад саміх стыпендыятаў.
У выстаўцы «Адукацыя і кар’ера» сёлета прымуць удзел 46 ВНУ і 76 каледжаў краіны
З 12 да 15 лютага ў Мінску адбудзецца 23-я Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Адукацыя і кар’ера» — адна з ключавых падзей у гэтай сферы. Традыцыйна яна збірае шырокае кола ўдзельнікаў і наведвальнікаў і застаецца важнай камунікацыйнай пляцоўкай, якая аб’ядноўвае адукацыю і рынак працы, спрыяючы фарміраванню ўсвядомленых і запатрабаваных прафесійных выбараў. Галоўная тэма сёлетняй выстаўкі — «Адукацыя для эканомікі будучыні».
«Рух быў, але пачалі супакойвацца». Кіраўнік КДК ацаніў сітуацыю ў Віцебскай вобласці
Асаблівасць беларускай сістэмы адукацыі — развіццё крытычнага мыслення
Любыя сучасныя тэхналогіі з’яўляюцца выклікам — для эканомікі, сацыяльнай стабільнасці, палітычнай раўнавагі... Калі ж казаць пра лічбавізацыю, якой захоплены сёння ўвесь свет, то перанасычанасць інфармацыйнай прасторы нясе пагрозу трансфармацыі чалавечай свядомасці.
«Выканаюць любую задачу». Мінабароны аб ваеннаслужачых, якія ўдзельнічаюць у праверцы баявой гатоўнасці
Такая вось геаграфія: як выпускнік сталічнай гімназіі вырашыў вярнуцца ў родныя сцены выкладаць
Сям'я з Эстоніі ў сваім пераездзе ў Беларусь матывавалася самым галоўным
Рабатычны комплекс для аперацый запусцілі ў МНПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі
Рабатычны комплекс для аперацый пачаў працаваць у Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, паведаміў журналістам дырэктар цэнтра, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Алег Румо, паведамляе БелТА.
У Савеце Рэспублікі прайшло першае пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні юбілейнага «Цягніка Памяці»
Катэхізіс людскасці
Гэтыя зімовыя дні багатыя на юбілеі народных пісьменнікаў. Тыдзень назад адзначылі 105-я ўгодкі Івана Шамякіна, у нядзелю — тыя ж лічбы памяці, але ўжо ў Івана Мележа. Тытаны псіхалогіі беларуса. І што ў ёй, той псіхалогіі, — якая ідэя, што тое няўлоўнае, незабыўнае, векапомнае, што трымае нас як нацыю, характарызуе нібы сям’ю. Працавітасць? А хіба ўкраінцы не працавітыя, альбо кітайцы? Лагоднасць? Ну дык мы тут з французамі падобныя, ды з іншымі. Людзям толькі дай магчымасць быць лагоднымі. Не, тут іншае. Мы — беларусы — вылучаемся сваёй людскасцю. Чалавечнасцю. Менавіта яе мы атрымалі ў спадчыну ад папярэдніх пакаленняў, што ўніверсітэтаў не канчалі, кніжак па псіхалогіі не чыталі, але сваім дзецям і ўнукам наказвалі: «Трэба, каб было ўсё па-людску».