Навiны
У сферы адукацыі Беларусі працуюць 114 тысяч педагогаў
Праз некалькі дзён краіна адзначыць адно з самых важных, значных і ў той жа час душэўных свят — Дзень настаўніка. Настаўнік — гэта не толькі пра веды, якія ён дае нашым дзецям. Гэта пра тое, што ён разам з намі гадуе іх, выхоўвае і робіць усё, каб кожны выпускнік знайшоў сваё месца ў жыцці.
Экзамены па прадметах у наступным годзе будуць праходзіць з 26 мая да 5 чэрвеня
Міністэрства адукацыі адпаведнай пастановай зацвердзіла графік правядзення ЦТ. У адукацыйным ведамстве праінфармавалі аб асноўных датах правядзення экзаменаў. Такім чынам, 29 мая абітурыенты будуць здаваць беларускую і рускую мовы. 26 мая і 5 чэрвеня — чарга па грамадазнаўства, хімію, фізіку, гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. Матэматыку, біялогію, геаграфію, замежную мову (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская) абітурыенты будуць здаваць 26 мая і 2 чэрвеня.
Старшыня Крычаўскага райвыканкама — пра «Дажынкі», моцныя рэгіёны і гарадскую эстэтыку
Крычаў яшчэ на мінулым тыдні распачаў шэраг святкаванняў, прысвечаных чарговай гадавіне вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню горада. А ў гэту суботу ён стане цэнтрам прыцягнення для аграрыяў з усёй Магілёўшчыны — сталіцай абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025». Пра тое, што зроблена ў ходзе падрыхтоўкі да свят, а таксама аб тым, чым горад прывабны для бізнесу і жыцця, — у размове карэспандэнта «Звязды» са старшынёй Крычаўскага райвыканкама Аляксеем Шараем.
Беларускія санаторыі застаюцца прывабныя для адпачывальнікаў увосень і зімой
Летнюю аздараўленчую кампанію санаторыі Беларусі адпрацавалі з максімальнай загрузкай. У чэрвені—жніўні ў іх прайшлі аздараўленне і лячэнне больш як 600 тысяч чалавек. Пры гэтым дастаткова ахвотных адпачыць і ў асенне-зімовы перыяд. На кастрычнік у здраўніцах ужо практычна няма свабодных месцаў — забраніравана больш за 94 %, на лістапад занята 77 %, на снежань — 46 %, на студзень — больш за 44 %. Традыцыйна шмат прыхільнікаў сустрэць у санаторыі Новы год — на галоўныя зімовыя святы ўжо забраніравана 83 % месцаў.
Еўразійскі саюз будзе абараняць свае правы і ў інтэрнэце
Не дапусціць крыміналізацыі бізнесу праз нелегальны абарот разлічваюць будучыя ўдзельнікі XIII Міжнароднага форуму «Антыкантрафакт-2025», які пройдзе ў Мінску 6–7 кастрычніка
Чарговымі гасцямі Палаца Незалежнасці сталі супрацоўнікі кандытарскіх фабрык «Слодыч», «Камунарка» і кампаніі «ААБ Лізінг»
Падрабязнасці сустрэчы членаў Маладзёжнага савета з членамі Савета старэйшын пры Савеце Рэспублікі
Мерапрыемства, якое адбылося ў Савеце Рэспублікі, прымеркавана да Дня пажылых людзей. Параіцца са старэйшымі калегамі, якія маюць грунтоўны досвед заканадаўчай дзейнасці, праінфармаваць іх аб асаблівасцях сучаснай заканатворчасці і іншых кірунках парламенцкай работы — ужо добрая традыцыя. Упершыню ў такой сустрэчы ўзялі ўдзел члены Маладзёжнага савета пры Савеце Рэспублікі.
Герыятрычныя кабінеты прымаюць пажылых людзей ва ўсіх рэгіёнах
Да Дня пажылых людзей Белстат падрыхтаваў статыстычны агляд
Жалезнае братэрства без «падводных камянёў»
У Мінску адзначаюць 76-годдзе з дня ўтварэння КНР