Top.Mail.Ru

Навiны

Законапраект аб органах і падраздзяленнях па НС дэпутаты плануюць разгледзець у першым чытанні 16 верасня

Законапраект аб органах і падраздзяленнях па НС дэпутаты плануюць разгледзець у першым чытанні 16 верасня

Праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях» дэпутаты плануюць разгледзець на трэцяй сесіі Палаты прадстаўнікоў 16 верасня, паведаміў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Генадзь Ляпешка, перадае БелТА.


Адразу пасля вучобы яго прызначылі загадчыкам вясковай амбулаторыі. Ён справіўся і не шкадуе аб выбраным шляху

Адразу пасля вучобы яго прызначылі загадчыкам вясковай амбулаторыі. Ён справіўся і не шкадуе аб выбраным шляху

Маладыя спецыялісты па ўсёй краіне пачалі работу. Наперадзе іх чакае цікавы шлях. А мы сустрэліся з маладым чалавекам, які пра гэты шлях ужо мае што расказаць. Знаёмцеся: Вадзім Краўцэвіч, загадчык Мажэйкаўскай амбулаторыі ў Лідскім раёне. Вучыўся ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце па мэтавым накіраванні ад Лідскай ЦРБ. Прыехаў у амбулаторыю па размеркаванні, адразу загадчыкам. За яго плячыма — чатыры гады адпрацоўкі. Пагаварылі з маладым урачом аб яго рабоце і планах на будучыню.


«Сумленная размова пра будучыню краіны». У Барысаве стартавала акцыя «Беларусь адзіная»

«Сумленная размова пра будучыню краіны». У Барысаве стартавала акцыя «Беларусь адзіная»

У Барысаве далі старт рэспубліканскай інфармацыйна-асветнай акцыі «Беларусь адзіная», паведамляе БелТА.


Матдапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы ўжо атрымалі каля 94 % шматдзетных сем’яў

Матдапамогу на падрыхтоўку дзяцей да школы ўжо атрымалі каля 94 % шматдзетных сем’яў

У Беларусі каля 94 % шматдзетных сем’яў ужо атрымалі матэрыяльную дапамогу на падрыхтоўку дзяцей-школьнікаў да навучальнага года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.


Пашыранае пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў пройдзе 27 жніўня на базе Універсітэта грамадзянскай абароны МНС

Пашыранае пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў пройдзе 27 жніўня на базе Універсітэта грамадзянскай абароны МНС

Пашыранае выязное пасяджэнне Савета Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбудзецца 27 жніўня пад старшынствам Ігара Сергяенкі. Мерапрыемства пройдзе на базе Універсітэта грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.


У Беларусі ствараецца экспертны савет па пытаннях дзяржбудэкспертызы горадабудаўнічых праектаў

У Беларусі ствараецца экспертны савет па пытаннях дзяржбудэкспертызы горадабудаўнічых праектаў

Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва зацвердзілі Палажэнне аб экспертным Савеце па пытаннях правядзення дзяржаўнай будаўнічай экспертызы горадабудаўнічых праектаў, праектнай дакументацыі. Сумесная пастанова ведамстваў ад 11 жніўня 2025 года № 93/95 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


Расія зацікаўлена супрацоўнічаць з Беларуссю ў галіне выкарыстання ШІ ў медыцыне

Расія зацікаўлена супрацоўнічаць з Беларуссю ў галіне выкарыстання ШІ ў медыцыне

Развіццё штучнага інтэлекту абмеркавалі 25 жніўня беларускія і расійскія вучоныя на фарсайт-сесіі ў рамках Міжнароднага фарсайту ў сферы штучнага інтэлекту ў Беларусі, паведамляе БелТА.


arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю