Навiны
«Усе галасуюць за нашу сучаснасць і будучыню»
У Беларусі працягваецца датэрміновае галасаванне. Гэтым часам грамадзяне нашай краіны робяць свой усвядомлены выбар, ад якога будзе залежыць кірунак далейшага развіцця дзяржавы. Удзел у датэрміновым галасаванні бяруць і службовыя асобы. Сярод тых, хто аддаў свой голас за моцную Беларусь у гэту пятніцу — Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Сергяенка. Ён наведаў 5-ы выбарчы ўчастак Цэнтральнага раёна сталіцы, што размясціўся на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па гімнастыцы мастацкай.
Дзмітрый Крутой: Пункт нумар адзін — гэта меры бяспекі
Дзмітрый Крутой у размове з журналістамі падкрэсліў, што ў працэсе падрыхтоўкі і правядзення электаральнай кампаніі пункт нумар адзін — гэта меры бяспекі. На гэта накіраваны як запатрабаванні грамадства, так і раней дадзеныя адпаведныя даручэнні Прэзідэнта.
Дапамогі па догляду дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў павялічваюцца з 1 лютага
З 1 лютага павялічваюцца памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Выбаршчыкі выбіраюць самі прыйсці на ўчастак
У трэці дзень датэрміновага галасавання Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі працягвае акумуляваць інфармацыю з усіх рэгіёнаў.
Як ідзе галасаванне ў самым маладым раёне сталіцы?
Датэрміновае галасаванне актыўна ідзе па ўсёй краіне. Штодня ўсё больш людзей канчаткова вызначаюцца і аддаюць свае галасы за будучыню. Сярод тых, хто прыходзіць на выбарчыя ўчасткі, — прадстаўнікі маладога пакалення. Ёсць і тыя, хто галасуе ўпершыню. Для іх гэты момант асабліва важны і адказны. Безумоўна, сваё першае галасаванне яны запомняць надоўга. Карэспандэнт «Звязды» высветліў, як ідзе датэрміновае галасаванне на 44-м выбарчым участку Фрунзенскага раёна.
Пярцоў: Мы вызначаем вектар развіцця краіны
Яўка ў першы дзень датэрміновага галасавання — паказчык кансалідацыі ўсяго беларускага грамадства, яго палітычнай адказнасці. Аб гэтым заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў пасля датэрміновага галасавання на выбарчым участку № 70 Ленінскага раёна горада Мінска, паведаміла БелТА.
Чым адзначыўся чацвёрты дзень рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі ў сталіцы
«Марафон адзінства» не мог працаваць у сталіцы ў тым жа фармаце, у якім працаваў у іншых гарадах, — адзначыў прадстаўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні акцыі, дырэктар ТАА «Музычная медыякампанія» Андрэй Гузель. Яно і не дзіўна: насельніцтва мегаполіса — пятая частка ўсёй краіны. У сталіцы мерапрыемствы праходзяць на працягу пяці дзён. І кожнае — уражвае.
За два дні ў Цэнтр грамадскага назірання за выбарамі паступіла 132 звароты
У Цэнтры грамадскага назірання за выбарамі расказалі аб тэматыцы заўваг, прапаноў і скаргаў, якія паступаюць ад грамадзян
Выставу «Мая Беларусь» наведалі больш за 300 тысяч чалавек
Выстава дасягненняў суверэннай Беларусі стала праектам, якім адкрыўся Мінскі міжнародны выставачны цэнтр: з яе пачалася гісторыя ММВЦ. Але, напэўна, нават самі арганізатары не чакалі такой папулярнасці экспазіцыі «Мая Беларусь». З моманту адкрыцця — 28 снежня — выставу наведала ўжо больш за 300 тысяч чалавек.
Каранік сустрэўся з калектывам «Гродна Азота»
Старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік сустрэўся з калектывам ААТ «Гродна Азот». У сустрэчы ўдзельнічалі блізу 500 чалавек, ключавой тэмай сталі прэзідэнцкія выбары, паведамляе БелТА.