Top.Mail.Ru

Навiны

Моладзь Магілёўшчыны робіць выбар за мірнае неба і квітнеючую Беларусь

Моладзь Магілёўшчыны робіць выбар за мірнае неба і квітнеючую Беларусь

У першы дзень датэрміновых выбараў у фае Беларуска-Расійскага ўніверсітэта (БРУ), дзе размясціўся ўчастак для галасавання № 1 Ленінскага раёна Магілёва, ужо з раніцы панавала ўрачыстая атмасфера. У спісах галасуючых на гэтым участку 1668 выбаршчыкаў, 13 з іх зробяць свой выбар упершыню. За 10 хвілін да пачатку галасавання дэманструецца, што празрыстая скрыня для датэрміновага галасавання пустая, і апячатваецца членамі ўчастковай камісіі пад уважлівым позіркам назіральнікаў. У 12.00 першы выбаршчык бярэ бюлетэнь. Ім стала студэнтка першага курса МДУ імя А.Куляшова Дар’я Ніжагародава. Для яе гэта важная падзея адбылася ў жыцці упершыню.

Еўрапарламент плануе не прызнаць вынікі выбараў у Беларусі

Еўрапарламент плануе не прызнаць вынікі выбараў у Беларусі

Дэпутаты Еўрапарламента ў рэзалюцыі па Беларусі маюць намер заклікаць краіны Еўрасаюза не прызнаваць вынікі прэзідэнцкіх выбараў у нашай краіне. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце, які апублікаваны на сайце Еўрапарламента, паведамляе БелТА.

Генпракурор: Грамадская бяспека падчас электаральнай кампаніі будзе забяспечана

Генпракурор: Грамадская бяспека падчас электаральнай кампаніі будзе забяспечана

Грамадская бяспека падчас электаральнай кампаніі будзе забяспечана, заявіў журналістам генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед пасля датэрміновага галасавання на выбарчым участку № 5, перадае БелТА.

«Марафон адзінства» ў Мінску прадставіць навацыі медыцыны

«Марафон адзінства» ў Мінску прадставіць навацыі медыцыны

Адной з навінак «Марафона адзінства» стала медыцынская выстаўка «Беларусь. Медыцына. Будучыня». Яна праходзіць з 21 па 25 студзеня ў Мінску ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. І для ўсіх ахвотных гэта магчымасць убачыць будучыню медыцыны, якая мяняецца на нашых вачах.

Ярмошына: Ад маладых выбаршчыкаў чакаюць усвядомленага і адказнага выбару

Ярмошына: Ад маладых выбаршчыкаў чакаюць усвядомленага і адказнага выбару

На выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад маладых выбаршчыкаў чакаюць усвядомленага і адказнага выбару. Такім меркаваннем з журналістамі падзялілася заслужаны юрыст Беларусі, старшыня ЦВК у 1996-2021 гадах Лідзія Ярмошына ў час сустрэчы з упершыню галасуючымі ў Магілёве. На мерапрыемстве ў Беларуска-Расійскім універсітэце сабраліся 300 юных удзельнікаў цяперашняй электаральнай кампаніі, перадае БелТА.

Якасць павінна стаць крэда нашага жыцця

Якасць павінна стаць крэда нашага жыцця

Абвешчаная Указам Прэзідэнта пяцігодка якасці ўсіх без выключэння нацэльвае на стваральную працу і на вынік. Аб гэтым сёння разважаюць нашы эксперты-парламентарыі.

 На прэзідэнцкія выбары акрэдытавана 456 міжнародных назіральнікаў

На прэзідэнцкія выбары акрэдытавана 456 міжнародных назіральнікаў

Такую лічбу паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў. У іх ліку — парламентарыі з краін СНД і далёкага замежжа, прадстаўнікі цэнтральных выбарчых органаў замежных дзяржаў, рэгіянальных органаў улады, дыпламатычнага корпуса, незалежныя эксперты. «Што датычыцца міжнародных арганізацый, нашы запрашэнні атрымалі Выканкам і Міжпарламенцкая асамблея СНД, Парламенцкая асамблея АДКБ, Парламенцкі сход Саюзнай дзяржавы, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, Сакратарыят Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі, маладзёжная арганізацыя Руху недалучэння. Запрашэнне было таксама накіравана Бюро пэмакратычных інстытутах», — сказана ў паведамленні МЗС.

У Нацыянальнай бібліятэцы прэзентавалі кнігу «Наш Прэзідэнт»

У Нацыянальнай бібліятэцы прэзентавалі кнігу «Наш Прэзідэнт»

Аўтарскі калектыў дакументальна-біяграфічнага нарыса — Аляксандр Радзькоў, Наталля Эйсмант, Уладзімір Пярцоў і Аляксандр Карлюкевіч — не ставіў перад сабой задачу напісаць біяграфію Аляксандра Лукашэнкі, а тым больш раскрыць пэўныя шакавальныя кулуары палітычнага жыцця. Ключавы лейтматыў — нагадаць, які шлях прайшоў і кожны дзень праходзіць наш Прэзідэнт, паказаць, колькі нацыянальны лідар зрабіў і працягвае рабіць для нашай краіны, кожнага беларуса.

У Беларусі стартавала рэспубліканская акцыя для тых, хто ўпершыню галасуе

У Беларусі стартавала рэспубліканская акцыя для тых, хто ўпершыню галасуе

20 студзеня БРСМ даў старт рэспубліканскай акцыі для грамадзян, якія галасуюць упершыню — «Твой голас першы».

Ці гатова Гродзеншчына да выбараў?

Ці гатова Гродзеншчына да выбараў?

Аб гэтым напярэдадні датэрміновага галасавання расказаў старшыня Гродзенскай абласной выбарчай камісіі Уладзімір Хлябіч.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю