Навiны
Якія сучасныя метады пачалі прымяняцца ў нашай краіне для выяўлення і лячэння туберкулёзу
Усе чатыры медыцынскія ВНУ значна павялічылі колькасць набору
Прафсаюз дапамог выправіць «адпускны» пралік
Каля 7,2 тысячы рублёў — менавіта такую суму недаатрымалі шасцёра работнікаў аднаго з прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі Гомельшчыны. Размова ідзе аб своечасова не выплачаных адпускных і частцы матэрыяльнай дапамогі.
Траўматызм зніжаецца, але рызыкі застаюцца: у ФПБ назвалі найбольш распаўсюджаныя парушэнні аховы працы
Тэхнічныя інспектары працы вызначылі найбольш частыя парушэнні патрабаванняў аховы працы, якія выяўляюцца ў арганізацыях розных галін. Высновы зроблены на аснове аналізу практыкі грамадскага кантролю.
З 6 да 11 красавіка ў Мінску пройдзе вялікі турыстычны тыдзень
Візітоўкай Беларусі з’яўляецца турызм, і пачатак красавіка — таму пацверджанне. У Мінску з 6 да 11 красавіка пройдзе вялікі турыстычны тыдзень, які будзе ўключаць некалькі маштабных мерапрыемстваў. Найперш гэта ІV Беларуска-расійскі турыстычны кангрэс — галоўная падзея года для прафесіяналаў туріндустрыі Беларусі, Расіі і іншых краін СНД, якая збярэ 800 удзельнікаў і ўключыць рэстаранную прэмію WHERETOEAT BELARUS, што пройдзе ў рамках кангрэса ўжо другі раз. А таксама Міжнародны турыстычны форум Travel HUB «Садружнасць», 34-ю міжнародную выстаўку EXPO HORECA MІNSK, дзе будзе прадстаўлена ўсё для атэляў, рэстаранаў і супермаркетаў.
Памылкі, якія робіць наш мозг. Ці можна іх выправіць?
Сярод распаўсюджаных ментальных пастак называюць упартасць (калі мы працягваем рабіць тое, што страціла для нас каштоўнасць), пракрастынацыю (адкладванне рашэння любых задач на апошні момант) і яе супрацьлегласць — апярэджанне (пачынаем занадта рана). Калі казаць проста, ментальныя пасткі — нашы няправільныя дзеянні і ўчынкі, якія часам засноўваюцца на памылках, няслушных уяўленнях і прыводзяць да страты часу. Пры гэтым мы абсалютна ўпэўненыя, што ўсё робім правільна.
Прафсаюз дапамог работніцы кампенсаваць аплату за час навучання
Дзякуючы прафсаюзу работнікам вярнулі грошы за наём жылля
Работнікі аднаго з прадпрыемстваў у Шклоўскім раёне, якія жывуць у інтэрнаце, доўгі час не падазравалі, што ім належыць штомесячнае кампенсаванне за наём жылля ад наймальніка. Яны спраўна аплачвалі пражыванне, але чэкі, якія пацвярджаюць гэтыя выдаткі, не захоўвалі, мяркуючы, што ў гэтым няма неабходнасці.
У Мінску адкрыўся Гарадскі дзіцячы кансультатыўна-дыягнастычны цэнтр
Ён прымае пацыентаў на базе 3-й дзіцячай клінічнай бальніцы Мінска. У цэнтры працуюць кабінет эндаскапіі, катамнестычны кабінет, Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай пульманалогіі і мукавісцыдозу, Рэспубліканскі цэнтр цэліякіі і гастраэнтэралогіі, Гарадскі сурдалагічны цэнтр.