Навiны
ДМК: усе літоўскія фуры, што засталіся ў Беларусі, размешчаны на спецпляцоўках
Усе літоўскія фуры, што засталіся на абочынах пад’язных дарог да пунктаў пропуску «Каменны Лог» і «Беняконі», да завяршэння ўчарашняга дня размешчаны на спецыяльна абсталяваных пляцоўках. Пра гэта БелТА праінфармавалі ў ДМК.
Лукашэнка пра развіццё майнінгу: крыптавалюта — адзін з варыянтаў сыходу ад доларавай залежнасці
Крыптавалюты з’яўляюцца адным з варыянтаў сыходу ад доларавай залежнасці ў свеце. Пра гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб выніках работы БелАЭС, павелічэнні электраспажывання і прапановах аб будаўніцтве новых атамных магутнасцяў, паведаміла БелТА
Ці будзе ў Беларусі другая АЭС? Пытанне вынесена на нараду ў Прэзідэнта
Ці будаваць у Беларусі яшчэ адну атамную электрастанцыю або абмежавацца ўзвядзеннем дадатковых магутнасцяў на дзейнай у Астраўцы? Гэта пытанне стала прадметам разгляду на нарадзе ў Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі аб выніках работы БелАЭС, павелічэнні электраспажывання і прапановах аб будаўніцтве новых атамных магутнасцяў, паведаміла БелТА.
Лукашэнка: Беларусь уваходзіць у тройку краін Еўропы з самай нізкай цаной на электрычнасць
Беларусь уваходзіць у тройку краін Еўропы з самай нізкай цаной на электрычнасць. Пра гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб выніках працы БелАЭС, павелічэнні электраспажывання і прапановах аб будаўніцтве новых атамных магутнасцяў, паведаміла БелТА
Лукашэнка заявіў пра рост даверу беларусаў да мірнага атама
Стаўленне грамадзян Беларусі да мірнага атама пасля будаўніцтва і пяці гадоў эксплуатацыі АЭС памянялася ў лепшы бок. Пра гэта кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб выніках работы БелАЭС, павелічэнні электраспажывання і прапановах аб будаўніцтве новых атамных магутнасцяў, паведаміла БелТА
Аляксандр Лукашэнка: «Наяўнасць у краіны ўласнай атамнай станцыі — гэта ў пэўным сэнсе спосаб забеспячэння суверэнітэту і незалежнасці»
У Палацы Незалежнасці разгледзелі вынікі пяці гадоў новай «атамнай» эры
17—23 лістапада 2025 года дэпутаты Палаты прадстаўнікоў працуюць у выбарчых акругах
Парламентарыі правядуць асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Інфармацыю аб графіку прыёмаў можна даведацца на персанальных сайтах дэпутатаў і на сайтах раённых выканаўчых камітэтаў.
Польшча хоча адкрыць два пункты пропуску на граніцы з Беларуссю 17 лістапада
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы хоча, каб два закрытыя цяпер аўтамабільныя пункты пропуску на граніцы з Беларуссю («Баброўнікі» — «Бераставіца» і «Кузніца Беластоцкая» — «Брузгі») зноў адкрыліся 17 лістапада. Адпаведны законапраект быў апублікаваны на сайце Цэнтра дзяржаўнага заканадаўства Польшчы, паведаміла БелТА.
Кіраўнікі парламенцкіх дэлегацый СНД усклалі кветкі да помніка Ісмаілу Самані ў Душанбэ
Кіраўнікі парламенцкіх дэлегацый СНД усклалі кветкі да помніка Ісмаілу Самані ў Душанбэ (Таджыкістан), паведаміла БелТА.
Геолагі выявілі буйное радовішча галію ў Габоне
Геолагі выявілі значнае радовішча рэдказямельнага металу галію на паўднёвым захадзе Габона. Пра гэта гаворыцца ў матэрыяле партала Info241. Паведаміла БелТА