Навiны
Беларуская парламенцкая дэлегацыя пачала ўдзел у мерапрыемствах МПА СНД з двухбаковых сустрэч
Беларуская парламенцкая дэлегацыя на чале са Старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай пачала ўдзел у мерапрыемствах Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц СНД, якія праходзяць у Душанбэ 13 і 14 лістапада, з двухбаковых сустрэч, перадае БелТА.
Указ: антынаркатычныя меры ўзмоцнены ў Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 лістапада падпісаў Указ № 394, які прадугледжвае карэкціроўку Указа № 269 ад 29 жніўня 2023 года «Аб мерах па супрацьдзеянні несанкцыянаваным плацежным аперацыям». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Новы корпус анкацэнтра на 1 тыс. наведванняў у змену ўзводзяць у Мінску
У Мінску ўзводзяць новы корпус гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтра. Пра гэта БелТА паведамілі ў ДВА «Мінскбуд».
У Рэспубліканскім цэнтры эндакрыналогіі з дапамогай сучасных метадаў лечаць самыя складаныя выпадкі дыябету
Рэспубліканскі цэнтр эндакрыналогіі, які працуе на базе Рэспубліканскага цэнтра медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння ў Мінску, прымае пацыентаў з усёй краіны з цяжкімі эндакрыннымі захворваннямі. Напрыклад, цукровым дыябетам, калі ў пацыента ён цяжка паддаецца лячэнню, маюцца спадарожныя хваробы, цяжкія ўскладненні, ці патрэбны абследаванні на абсталяванні экспертнага класу. Усе лабараторныя аналізы, ультрагукавую і функцыянальную дыягностыку, першасную і паўторную кансультацыю эндакрынолага і іншых спецыялістаў пацыент, як правіла, праходзіць у дзень прыезду і адразу атрымлівае прызначэнні.
Гара: Беларускі вопыт барацьбы з кіберзлачыннасцю цікавы ў краінах далёкага замежжа
Вопыт беларускіх следчых па барацьбе з кіберзлачыннасцю цікавы ў краінах далёкага замежжа. Пра гэта расказаў журналістам старшыня Следчага камітэта Беларусі Дзмітрый Гара перад міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыяй «Асноўныя кірункі ўдасканалення сістэмы нацыянальнай бяспекі» ў Мінску, перадае БелТА.
Параўналі цэны на другі хлеб у Беларусі і краінах Еўропы
Падыходзіць да завяршэння сезон, калі аграрыі вязуць у гарады ўраджай. Восеньскія сезонныя кірмашы праходзяць не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе. Аднак калі там яны становяцца ў большай ступені культурным элементам і спосабам падтрымкі фермераў, то ў нас гэта па-ранейшаму інструмент забеспячэння харчовай даступнасці. Пры гэтым нярэдка паміж спажыўцамі ўзнімаецца пытанне цэн на так званы «баршчовы набор». З гэтай нагоды параўналі цэны на такую прадукцыю ў нашай краіне, у Польшчы, Літве, Латвіі, Германіі, Францыі, Іспаніі, Бельгіі і Вялікабрытаніі.
Дзе ў Мінскай вобласці ўсё яшчэ можна сустрэць кляшчоў?
Нягледзячы на надыход халадоў, кляшчы ў Мінскай вобласці не спяшаюцца сыходзіць у спячку. Па даных санітарна-эпідэміялагічнай службы рэгіёна, зніжэнне тэмпературы пакуль толькі нязначна паўплывала на іх актыўнасць.
У Беларусі значна выраслі страхавыя выплаты па каска
У Беларусі за III квартал значна выраслі страхавыя выплаты па добраахвотным страхаванні (каска) аўтамабіля, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінфіна.
Кола... альбо Рабі, што трэба...і хай будзе, што будзе
...Каля гэтых бяроз мы хадзілі даўно, але іх саміх, можна сказаць, не бачылі, бо на што там глядзець: дрэвы як дрэвы — былі... Аж пакуль руплівіца восень не агаліла ствалы — не скінула лісце і тым самым не паказала, што ў аднаго калісьці бурай зняло вершаліну.