Навiны
Юрый Назараў праінспектаваў, як ідзе мадэрнізацыя малочнатаварнага комплексу «Ляскавічы»
У аўторак Аляксандр Лукашэнка прымаў з дакладам аб рабоце аграпрамысловага комплексу, праектах, якія рэалізуюцца ў Шклове і на Прыпяці, кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі Юрыя Назарава. Кіраўнік дзяржавы ў тым ліку быў праінфармаваны аб ходзе будаўнічых работ малочнатаварнага комплексу гаспадаркі «Агра-Ляскавічы», будаўніцтве і вытворчасці ЛВЛ-бруса. Наш карэспандэнт даведалася аб ходзе спраў на Петрыкаўшчыне, дзе працягваецца ўзвядзенне малочна-даільнага блоку і кароўнікаў для ўтрымання дойнага статку з укараненнем новых будаўнічых тэхналогіі.
Дзеля дабрабыту людзей і ўстойлівага развіцця краіны
Эксперты — аб задачах, пастаўленых кіраўніком дзяржавы перад урадам.
«Зыходзячы з нашых магчымасцяў»: Турчын — пра задачы на наступныя пяць гадоў і формулу справядлівай цаны
У аўторак, 23 верасня, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам Прэм’ер-міністра Аляксандра Турчына. Пасля размовы ў беларускага лідара кіраўнік Саўміна адказаў на пытанні журналіста тэлеканала «Беларусь-1».
Міністры эканомік абмеркавалі далейшую стратэгію ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі на інтэграцыйным трэку
Ключавая тэма сустрэчы міністра эканомікі Беларусі Юрыя Чабатара з міністрам эканамічнага развіцця Расіі Максімам Рашэтнікавым стала фарміраванне архітэктуры стратэгічнага ўзаемадзеяння, якая ахоплівае ўсе ключавыя сферы.
Прычына канфрантацыі — раздзел дабаўленай вартасці ў глабальным вымярэнні
Падаплёка міжнароднай канфрантацыі, якая ўсё паглыбляецца, — крызіс класічнага капіталізму. Ён даўно адчуваецца на нацыянальным узроўні, а цяпер праяўляецца на глабальным.
Пярцоў пра БРСМ: арганізацыя павінна стаць цэнтрам прыцягнення для ўсёй моладзі
Грамадская арганізацыя «БРСМ» павінна стаць цэнтрам прыцягнення для ўсёй моладзі. Гэта падкрэсліў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, выступаючы на 46-м з’ездзе арганізацыі.
БРСМ аб’ядноўвае больш за 430 тыс. актывістаў. У Доме моладзі прайшоў 46-ы з’езд маладзёжнай арганізацыі
З’езд Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі прайшоў у Доме моладзі 24 верасня. Яго прымеркавалі да 105-годдзя Ленінскага Камуністычнага саюза моладзі Беларусі, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».
Лукашэнка 25-26 верасня здзейсніць рабочы візіт у Расію
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25-26 верасня здзейсніць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю, паведамляе БелТА.
Белстат: сярэдняя зарплата ў Беларусі ў жніўні склала Br2762,7
Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у жніўні 2025 года склала Br2762,7. Пра гэта БелТА паведамілі ў Белстаце.