Навiны
24 кастрычніка 1945 года ўступіў у сілу Статут Арганізацыі Аб'яднаных Нацый
Што з гэтай нагоды 80 гадоў таму пісала «Звязда».
Як адрадзіць Віцебскую вобласць? Рэгіён чакае адкрытая і няпростая размова на ўзроўні Прэзідэнта
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, як чакаецца, правядзе сёння нараду па забеспячэнні ўстойлівага развіцця Віцебскай вобласці. Мерапрыемства было анансавана раней падчас даклада кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрыя Крутога, які адбыўся 22 кастрычніка, паведамляе БелТА.
Лукашэнка павіншаваў Гутэрыша з 80-годдзем ААН
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Антоніу Гутэрыша з 80-годдзем ААН. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка: Холдынг «Гарызонт» за 85 гадоў прайшоў уражальны шлях, стаўшы флагманам сваёй галіны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў і ветэранаў холдынгу «Гарызонт» з 85-годдзем з дня ўтварэння прадпрыемства. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Якім будзе надвор’е 24 кастрычніка
У Беларусі 24 кастрычніка днём пераважна па паўднёва-заходняй палове пройдуць дажджы. Пра гэта расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Дзіцячую паліклініку ў «Мінск-Свеце» рыхтуюць да ўводу ў эксплуатацыю
У «Мінск-Свеце» ідуць заключныя работы перад уводам у эксплуатацыю дзіцячай паліклінікі № 13, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Мінскае «Дынама» падпісала кантракт з варатаром, задрафтаваным «Бафала»
Мінскае «Дынама» падпісала кантракт з галкіперам Яўгенам Прохаравым. Двухбаковае пагадненне з маладым беларускім варатаром разлічана на два сезоны, паведамляе SB.by.
У Беларусі плануюць распрацаваць спецыяльныя сім-карты для дзяцей
У Беларусі плануюць распрацаваць спецыяльныя сім-карты для дзяцей. Пра гэта расказаў старшы пракурор па асобых даручэннях упраўлення Генеральнай пракуратуры па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Раман Сідарэнка, паведамляе SB.by.
У Гродне бацька збіў сына за дрэнныя паводзіны ў школе, заведзена крымінальная справа
Пракурор Гродна распачаў крымінальную справу прыватнага абвінавачвання ў дачыненні да 38-гадовага мясцовага жыхара, якому інкрымінавана наўмыснае прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання дзіцяці па арт. 153 Крымінальнага кодэкса, паведамляе БелТА.