Навiны
Лукашэнка: Беларусь высока цэніць імкненне Венгрыі да міру і згоды ў Еўропе
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя суайчыннікаў і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Венгрыі Тамаша Шуёка, прэм'ер-міністра Віктара Орбана і ўсіх грамадзян гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Святога Іштвана. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Агульнасць падыходаў да суверэнітэту і незалежнасці разам з клапатлівым стаўленнем да нацыянальнай ідэнтычнасці, духоўнай спадчыны і традыцый сваіх дзяржаў — гэта тое, што здаўна аб’ядноўвае нашы народы і стварае перадумовы да паглыблення двухбаковага культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння», — гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнту Венгрыі.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь высока цэніць імкненне Венгрыі да міру і згоды ў Еўропе. Беларускі лідар упэўнены, што Мінск і Будапешт здольныя ўнесці сумесны ўклад ва ўмацаванне рэгіянальнай бяспекі, ролі міжнароднага права і ўстойлівай стратэгічнай стабільнасці. «Спадзяюся, што супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі будзе і ў далейшым развівацца на аснове прагматызму, узаемнай падтрымкі і даверу», — дадаў ён.
У віншаванні Прэм’ер-міністру Венгрыі Прэзідэнт Беларусі адзначыў, што гэтае свята, Дзень Святога Іштвана, увасабляе глыбокія карані венгерскай дзяржаўнасці, духоўнае адзінства народа і яго гістарычную мудрасць, якая на працягу стагоддзяў дапамагае краіне рухацца шляхам незалежнага развіцця.
«Мінск шануе дружалюбныя і прагматычныя адносіны з Будапештам. Мы падтрымліваем каналы камунікацыі і працягваем узаемакарыснае супрацоўніцтва дзеля росту дабрабыту нашых грамадзян, — гаворыцца ў віншаванні. — Упэўнены, што рэзультатыўны дыялог на афіцыйным узроўні, добразычлівыя сувязі паміж беларусамі і венграмі будуць і надалей спрыяць пашырэнню двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галінах атамнай энергетыкі, сельскай гаспадаркі, культуры і спорту, а таксама на пляцоўках міжнародных арганізацый».
Прэзідэнт Ірана прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь
Надвор’е 20 жніўня: дажджы, слабы туман і ад +5 °C ноччу да +27 °C удзень
Пра тое, якое надвор’е будзе ў Беларусі ў сераду, 20 жніўня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Медыкі назвалі грыбы-«акумулятары» радыяцыі
У Беларусі пачаўся масавы збор грыбоў, але ўрачы Жлобінскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі папярэджваюць: сярод лясных дароў ёсць грыбы, якія здольныя назапашваць радыяцыю, паведамляе «Мінская Праўда».
У работу некаторых прыгарадных маршрутаў уносяцца змены з 1 верасня
У сувязі са штогадовым змяненнем пасажырапатоку графікі руху некаторых прыгарадных маршрутаў Мінска зменяцца з 1 верасня. Новы расклад будзе дзейнічаць па будных днях, паведамляе «Мінсктранс».
Беларуская пісьменніца ўзнагароджана ў Балгарыі
Міжнародныя літаратурныя сувязі займаюць усё большую прастору ў творчым пісьменніцкім працэсе. Гэта выяўляецца ў многіх ініцыятывах сяброў Саюза пісьменнікаў Беларусі. Адпаведна гэтаму і ацэнка ў свеце.
Тэлефонныя перагаворы Аляксандра Лукашэнкі і Дональда Трампа — вялікая дыпламатычная падзея з эканамічным сэнсам
Здавалася б, якая глыбокая цікавасць можа быць у далёкага Вашынгтона, з наймагутнейшай эканомікай, у такой невялікай краіне, як Беларусь? Аднак амерыканскі лідар не проста палітык, а прадпрымальнік. Да мозга касцей. І перспектывы ў нашай краіне ён бачыць. Хоць, магчыма, і не раскрывае ўсе карты на стале складанага пасьянса міжнароднай палітыкі і геаэканомікі — прынамсі, логіка папярэдніх дзеянняў амерыканскай адміністрацыі паказвае, што наша геаграфічнае становішча разам з цалкам прыязнай палітыкай (наколькі гэта ў цэлым магчыма) валодаюць сур’ёзным лагістычным патэнцыялам. А такія праекты вельмі прывабліваюць Белы дом.
Прыгажосць агульнымі рукамі. Як гарады Гродзенскай вобласці становяцца яркімі пунктамі на карце краіны
Год добраўпарадкавання — час навучыць усіх і кожнага пастаянна падтрымліваць парадак на тэрыторыі сваёй арганізацыі, асабістага двара, вуліцы, вёскі і горада. Як рэалізуецца гэта задача ў Гродзенскай вобласці, абмеркавалі на выязным пасяджэнні часовай камісіі на прыкладзе Шчучынскага раёна, перадае БелТА.
Тры кіты якасці «БЕЛДЖЫ» — адказнасць, дасканаласць і сучасныя тэхналогіі
Беларусь паступова і ўпэўнена фарміруе ўласную аўтамабільную прамысловасць, арыентаваную на інавацыі і якасць. Калі яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму аўтамабілебудаванне асацыявалася перш за ўсё з цяжкай тэхнікай і грузавікамі, то сёння сітуацыя зусім іншая. Краіна стварыла прадпрыемствы, што выпускаюць канкурэнтаздольныя легкавыя аўтамабілі, якія адпавядаюць сусветным стандартам і запытам пакупнікоў.