Навiны
Стандарты ў галіне штучнага інтэлекту распрацуюць у Беларусі
Стандарты ў галіне штучнага інтэлекту распрацуюць у Беларусі. Пра гэта паведаміла БелТА старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова на палях рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Якасць-2025».
Як не стаць ахвярай аферыстаў пры арэндзе жылля праз інтэрнэт, расказалі праваахоўнікі
Як праверыць арэндадаўцу ў інтэрнэце і не страціць грошы, расказалі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама, паведамляе БелТА.
У лідскіх спецыях знайшлі небяспечныя бактэрыі
Спецыі, што павінны дадаваць смак, аказаліся крыніцай пагрозы для здароўя. Дзяржстандарт Беларусі вынес часовую забарону на продаж молатага чырвонага перцу і каляндры ад ААТ «Лідскія харчовыя канцэнтраты».
Горкі шакалад можа паляпшаць памяць — навукоўцы патлумачылі, як гэта працуе
Даследчыкі з Японіі высветлілі, што рэчывы, якія змяшчаюцца ў какаве і некаторых ягадах, здольныя ўзмацняць работу памяці, уздзейнічаючы на ўнутраныя сістэмы мозгу. Вынікі іх работы апублікаваныя ў навуковым часопісе Current Research in Food Science.
Калі пачнуць хадзіць дадатковыя цягнікі БЧ у Расію?
У прэс-службе Беларускай чыгункі (БЧ) паведамілі: з 15 снежня паміж Масквой і Мінскам будзе дададзена яшчэ адна пара хуткасных цягнікоў «Ластаўка». Такое рашэнне БЧ прыняла сумесна з расійскімі партнёрамі «з мэтай паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў».
Што рабіць, калі не паспелі адгуляць частку водпуску
У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны растлумачылі, што рабіць, калі частка водпуску засталася нявыкарыстанай, паведаміла БелТА.
Гіганцкі грыб і апенькі: беларус сабраў два пакеты за гадзіну
Грыбы ў беларускіх лясах працягваюць радаваць нават у лістападзе. Жыхар Гродзенскай вобласці знайшоў сапраўдную сенсацыю — гіганцкі грыб, які амаль запоўніў кошык. Пра гэта паведаміла «Мінская праўда».
Пазачарговы ХІ з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі пройдзе ў снежні гэтага года
Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Савета ФПБ.
БДУ стане цэнтрам міжнародных навуковых дыскусій з удзелам звыш 280 экспертаў
14 лістапада ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбудзецца цыкл міжнародных навуковых форумаў. У іх возьмуць удзел больш за 280 навукоўцаў з Беларусі і замежжа. Ужо сёння факультэты журналістыкі і філалагічны прымаюць удзельнікаў. Пачне серыю XXVII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Журналістыка‑2025: стан, праблемы, перспектывы».
У Ашмянскім раёне пачалі вытворчасць аднаразовага посуду з паперы
Папяровыя талеркі і стаканы вырабляе мясцовая кампанія ТАА «Мідаспро». Прадукцыя ўжо адпраўляецца ў сеткі магазінаў і на запраўкі. На прадпрыемстве працуе больш за 20 чалавек, і штат будзе пашырацца. Закуплена 18 адзінак сучаснай тэхнікі.