Навiны
Пад цяжарам снегу абваліўся дах дома ў Веткаўскім раёне
У аграгарадку Навасёлкі Веткаўскага раёна ноччу 12 лютага ў аднапавярховым жылым доме пад цяжарам снегу абваліўся дах. Пра гэта паведамілі БелТА ў Гомельскім аблвыканкаме.
Наведаць Палац Незалежнасці і пачуць гісторыю стварэння аднаго з сімвалаў суверэнітэту нашай краіны можа кожны
У Польшчы дэфіцыт паліўных гранул: у краіне ўведзеныя спісы і абмежаванні на продажы
Халодная зіма зладзіла праверку на трываласць сістэмы цеплазабеспячэння заходняй краіны-суседкі. Польскія СМІ пішуць пра тое, што запасы гранул вычарпаныя, склады пустуюць, цэны рэкордна высокія, і запасы неабходна падтрымліваць на ўзроўні, максімальна набліжаным да запасаў золата.
На Мадагаскары ўведзены рэжым нацыянальнага бедства: ад цыклона «Гезані» пацярпелі больш за 250 тыс. чалавек
Улады Мадагаскара абвясцілі рэжым нацыянальнага бедства з-за маштабных разбурэнняў, выкліканых трапічным цыклонам «Гезані», перадае БелТА.
Амбіцыйная пяцігодка адкрывае шырокія магчымасці, але для гэтага патрэбна адпаведная кваліфікацыя
Ад абароны сям'і будучыня залежыць краіны. У гэтым перакананыя і дзяржаўныя, і рэлігійныя дзеячы
Пачаўся прыём заявак на рэспубліканскі конкурс для юных журналістаў «Старт»
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт аб'явіў аб правядзенні рэспубліканскага конкурсу для юных журналістаў «Старт». Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы школ, ліцэяў, гімназій і каледжаў, члены аб’яднанняў юных журналістаў ва ўзросце да 18 гадоў, паведамілі sb.by у прэс-службе ўстановы адукацыі.
Рэдкія абразы і іншыя прадметы культу. У Магілёве адкрыецца выстава «Духоўнай радасці ззянне»
Выстава «Духоўнай радасці ззянне» адкрыецца 12 лютага ў Музеі этнаграфіі ў Магілёве. Аб гэтым БелТА паведамілі ў аблвыканкаме.
На «кітайскай радзіме скакуноў» актыўна развіваюць разнастайныя кірункі конегадоўлі
Павет Чжаосу (Манголкюрэ) Або-Казахскай аўтаномнай акругі, што ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, вядомы як «кітайская радзіма скакуноў», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Дзяржстандарт падвёў вынікі работы за 2025 год
На працягу мінулага года абласнымі інспекцыямі Дзяржстандарта было праведзена больш за 8,5 тысячы кантрольных мерапрыемстваў, асноўны аб’ём якіх прыпаў на ацэнку адпаведнасці прадукцыі, што выпускаецца і рэалізуецца на ўнутраным рынку (59 %). Больш за трэць было прысвечана выкананню заканадаўства аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў у сферы заканадаўчай метралогіі. Астатнія мерапрыемствы датычыліся праверкі абгрунтаванасці выдадзеных дакументаў аб ацэнцы адпаведнасці.