Навiны
ВПК, Афрыка, нафтаперапрацоўка. Лукашэнка правёў закрытыя сустрэчы па найважнейшых пытаннях
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 кастрычніка правёў тры рабочыя сустрэчы. Яны былі прысвечаны рознай тэматыцы і па большай частцы мелі закрыты характар, але абмяркоўваліся найважнейшыя пытанні. Гэта ваенна-прамысловы комплекс, супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі, сфера нафтаперапрацоўкі, паведамляе БелТА.
Рыжанкоў адзначыў дынамічнае развіццё адносін Беларусі і М'янмы
Адносіны Беларусі і М’янмы развіваюцца дынамічна і паступальна. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на другім пасяджэнні сумеснага беларуска-м’янманскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, паведамляе БелТА.
Маладыя спецыялісты з розных рэгіёнаў абмеркавалі пытанні прэстыжу і развіцця прафесій службы быту
Маладзёжны форум «Давер побыт прафесіяналам» сабраў у Мінску больш за 50 маладых людзей, каб абмеркаваць пытанні прэстыжу і развіцця прафесій службы быту, гарантыі для маладых спецыялістаў з прадстаўнікамі як Беларускага прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання, так і галіновага ведамства.
У Мінску абмеркавалі падрыхтоўку ХІІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе ў чэрвені 2026 года
Больш за дзесяць аўтамагазінаў набылі арганізацыі спажыўкааперацыі Брэсцкай вобласці ў бягучым годзе
У Брэсцкай вобласці арганізацыі спажывецкай кааперацыі ў гэтым годзе набылі 11 аўтамагазінаў. Такая інфармацыя агучана падчас пасяджэння Брэсцкага аблвыканкама, перадае БелТА.
Брэсцкія мытнікі спынілі схему ўвозу ў Беларусь буйной партыі сыру
Незаконную схему ўключэння ў гандлёвы абарот буйной партыі сыру еўрапейскай вытворчасці спынілі брэсцкія мытнікі, паведамляе БелТА.
Сямейны праваслаўны форум «Дом шчасця» — для тых, хто цэніць традыцыйныя каштоўнасці
11-12 кастрычніка 2025 года па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у культурным духоўна-асветніцкім цэнтры «Каўчэг» пройдзе Сямейны праваслаўны форум «Дом шчасця», паведамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.
У Мінску прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня настаўніка
У Нацыянальным аэрапорце Мінск з'явіцца фірменны магазін. Што там будзе?
Генеральны дырэктар Нацыянальнага аэрапорта Мінск Уладзімір Чараухін і генеральны дырэктар Калінінградскага бурштынавага камбіната дзяржкарпарацыі «Растэх» Міхаіл Зацэпін падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве 1 кастрычніка, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Выратаваны пры пажары ў Вілейскім раёне мужчына памёр у бальніцы ад апёкаў
Выратаваны пры пажары ў Вілейскім раёне мужчына памёр у бальніцы ад апёкаў. Пра гэта БелТА паведамілі ў МНС.