Top.Mail.Ru

Навiны

Для выхаванцаў ваенна-патрыятычнага клуба «Спадчыннікі Фрунзэ» праведзены занятак па тэарэтычнай падрыхтоўцы і прыёмах самаабароны
209

Для выхаванцаў ваенна-патрыятычнага клуба «Спадчыннікі Фрунзэ» праведзены занятак па тэарэтычнай падрыхтоўцы і прыёмах самаабароны

Выхаванцы міліцэйскага ВПК «Спадчыннікі Фрунзэ», які быў створаны ў снежні 2023-га, актыўна займаюцца па спецыяльнай праграме: вывучаюць асновы страявой, юрыдычнай і агнявой падрыхтоўкі, знаёмяцца з прыёмамі самаабароны і іншае. Штотыдзень для хлопцаў і дзяўчат арганізоўваюць розныя мерапрыемствы, а запрошаныя спікеры праводзяць карысныя ўрокі.


Выпускнікі дзявятых і адзінаццатых класаў сёння выбіраюць навучанне на ўзроўні ССА або ПТА

Выпускнікі дзявятых і адзінаццатых класаў сёння выбіраюць навучанне на ўзроўні ССА або ПТА

Рэальнасць такая, што цяперашняя моладзь сапраўды вітае хуткі выхад на рынак працы і ранняе дасягненне аўтаноміі ад бацькоў — юнакі і дзяўчаты цэняць фінансавую незалежнасць і хочуць прымаць рашэнні самастойна. Усё часцей падлеткі разумеюць, што навучанне на рабочую спецыяльнасць — гэта надзейная сініца ў руках. А бацькі паступова пазбаўляюцца ад стэрэатыпу, што непаступленне ў ВНУ азначае жыццёвую няўдачу. І каледжы ўжо не ўспрымаюцца як запасны варыянт для школьнікаў, якія не паспяваюць, іх не называюць грэблівым словам «хабза» — наадварот, цяпер яны становяцца ўсвядомленым выбарам тых, хто імкнецца да хуткага прафесійнага старту.


Звыш 1,5 млн тон цукровых буракоў накапалі ў Беларусі
202

Звыш 1,5 млн тон цукровых буракоў накапалі ў Беларусі

Звыш 1,5 млн тон цукровых буракоў накапалі ў Беларусі, паведамілі БелТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.


Гід па стылі для мужчын: як апранацца элегантна пасля 50

Гід па стылі для мужчын: як апранацца элегантна пасля 50

Прайшоўшы палову жыцця, мужчына набывае не толькі мудрасць, але і адмысловае пачуццё стылю. Гэта час, калі адзенне становіцца не проста функцыянальным элементам гардэроба, а спосабам выказаць сваю індывідуальнасць, падкрэсліць сталасць і ўпэўненасць у сабе. Як жа заставацца стыльным і актуальным, не страчваючы пры гэтым сваёй індывідуальнасці?


Што будзе ў рацыёне беларусаў?

Што будзе ў рацыёне беларусаў?

З рэкорднымі паказчыкамі завяршаецца ўборка асноўных сельскагаспадарчых культур. Гэта перыяд значны і адказны, паколькі звязаны з забеспячэннем харчовай бяспекі, лічыць намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі Святлана КАНДРАЦЕНКА. Яна падкрэсліла, што ўсе сілы і рэсурсы былі накіраваны на тое, каб мінімізаваць рызыкі ўплыву неспрыяльных умоў надвор’я, у самыя кароткія тэрміны ўбраць і захаваць ураджай. У гэты час вяскоўцам неабходна была падтрымка. І яе аказала дзяржава і аграрная навука.



Простыя правілы, якія дазволяць пазбегнуць надзвычайнай сітуацыі

Простыя правілы, якія дазволяць пазбегнуць надзвычайнай сітуацыі

Спецыфічны пах ад восеньскіх кастрышчаў, асабліва адчувальны ў сельскай мясцовасці, лунае ў паветры. Восень — час збору ўраджаю, а адпаведна, і навядзення парадку на зямлі. Завяршаючы сезон, дачнікі клапоцяцца аб тым, каб пакінуць лецішча да вясны добраўпарадкаваным. Ад лішняга смецця на агародах, у садзе і прысядзібнай тэрыторыі пазбаўляюцца і жыхары прыватнага сектара. Што трэба ведаць, каб навядзенне парадку на зямлі не нашкодзіла ні маёмасці, ні асабліва здароўю і жыццю чалавека, расказалі ратавальнікі.


Баязліваму і корч мядзведзь

Баязліваму і корч мядзведзь

Мой родны Віцебск у гады Вялікай Айчыннай вайны быў зруйнаваны, літаральна зраўнаваны з зямлёй: людзі перабіваліся ў сырых зямлянках.


У Дзяржпагранкамітэт паступіла паведамленне аб адкрыцці ноччу польскіх пунктаў пропуску
210

У Дзяржпагранкамітэт паступіла паведамленне аб адкрыцці ноччу польскіх пунктаў пропуску

У Дзяржпагранкамітэт паступіла афіцыйнае апавяшчэнне пагранічнай варты Рэспублікі Польшча аб адкрыцці ноччу пунктаў пропуску на беларуска-польскай граніцы. Пра гэта БелТА расказаў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.


Беларусь прапанавала Мазамбіку і Зімбабвэ арганізаваць трохбаковую сустрэчу кіраўнікоў дзяржаў
263

Беларусь прапанавала Мазамбіку і Зімбабвэ арганізаваць трохбаковую сустрэчу кіраўнікоў дзяржаў

Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў на палях 80-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку правёў шэраг перагавораў з кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў замежных дзяржаў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.


Заяўкі на далучэнне да ШАС падалі 19 краін
313

Заяўкі на далучэнне да ШАС падалі 19 краін

Заяўкі на далучэнне да Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) падалі 19 краін. Пра гэта заявіў генеральны сакратар ШАС Нурлан Ермекбаеў у інтэрв’ю газеце «Известия».
arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю