Навiны
На кантролі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі — уразлівыя ўдзельнікі дарожнага руху
У перыяд з 22 па 23 сакавіка на тэрыторыі Першамайскага раёна г. Мінска праходзіць лакальнае прафілактычнае мерапрыемства па папярэджанні ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.
Рыжанкоў: Беларусь паспяхова можа звязаць Еўрапейскі саюз з Усходам
Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў наведаў 19 сакавіка пункты пропуску «Брэст» і «Казловічы». Ён ацаніў інфраструктуру і ўмовы для тых, хто перасякае беларуска-польскую граніцу, паведамляе БелТА.
Дыпламат: Адключэнне ў ЕС беларускіх картак Visa — прыклад празмернага прымянення санкцый
Адключэнне ў Еўрапейскім саюзе картак Visa трох беларускіх банкаў — прыклад празмернага прымянення санкцый. Аб гэтым заявіў часовы павераны ў справах Беларусі пры ЕС Сяргей Панасюк, паведамляе БелТА.
Беларуска Ільмінская стала другой на этапе Кубка свету па фехтаванні на калясках у Венгрыі
Беларуска Аляксандра Ільмінская заваявала серабро этапу Кубка свету па фехтаванні на калясках у сталіцы Венгрыі Будапешце, паведамляе БелТА.
Каб у Беларусь прыйшла вясна, нашы продкі яе гукалі
Пра гэта нагадалі ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту
НАК Беларусі адзначае 35-гадовы юбілей
Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь адзначае 35-годдзе з дня заснавання, паведамляе БелТА.
У Кітаі знайшлі арыгінальныя падыходы да падтрымання здаровай вагі
У Магілёве ўрачыста адкрыўся Міжнародны маладзёжны тэатральны форум «М.@rt.кантакт»
Пад гукі аркестра, апладысментаў, захопленых воклічаў вось ужо ў 19 раз у Магілёў завітала гэта прыгожае вясновае свята. Тэатральная моладзь сваім дынамічным перфомансам разагнала над плошчай перад драмтэатрам шэрыя хмары і ззяла сваімі ўсмешкамі не горш чым само сонейка. Мерапрыемства распачалося а палове шостай вечара. А перад гэтым на сцэне Магілёўскага лялечнага тэатра артысты Пермскага тэатра «Век Жыцця» адыгралі першы фестывальны спектакль «Носферату». Спектакль-роздум, як, дарэчы, і ўсе астанія, якія стварыў цудоўны выбітны рэжысёр з Екацерынбурга Мікалай Каляда. На жаль, рэжысёр, які неаднаразова прыязджаў на фестываль са сваім тэатрам і радаваў сваімі пастаноўкамі магіляўчан ў сёлетнім сакавіку заўчасна пайшоў з жыцця. Артысты-пермякі прысвяцілі сваё выступленне яму, падкрэсліўшы, што і для іх тэатра ён адыграў вельмі важную ролю.
В’етнамскі пісьменнік наведаў Мінск
На працягу некалькіх дзён у Беларусі гасцюе в’етнамскі празаік і публіцыст Нгуен Куанг Т’ян. Ён удзельнічаў у розных мерапрыемствах на XXXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, пазнаёміўся з працай Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час», наведаў Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, правёў перамовы з кіраўніцтвам Саюза пісьменнікаў Беларусі. А таксама прэзентаваў свае новыя кнігі, выдадзеныя ў В’етнаме на рускай мове. Асобнікі выданняў Нгуен Куанг Т’ян пакінуў для Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і іншых асветніцкіх устаноў нашай краіны.
Бацька і сын выратаваны пры пажары ў Наваполацку
Пры пажары ў Наваполацку выратаваны бацька і сын, паведамляе БелТА.