Навiны
Сербскі футбаліст памёр на полі пасля сардэчнага прыступу
Былы паўабаронца зборнай Сербіі Дзеян Мілаванавіч памёр на 42-м годзе жыцця падчас таварыскага матчу ветэранаў. Пра гэта паведамляе Smartpress. by.
У Калінкавічах 4-гадовае дзіця апынулася за рулём аўто і выехала на дарогу
У Калінкавічах за рулём аўто заўважылі чатырохгадовае дзіця. Інцыдэнт зафіксавалі камеры відэаназірання, супрацоўнікі ДАІ неадкладна адрэагавалі. Пра гэта паведамляе Точка. by. Перад тым як малыш апынуўся за рулём, бацька перавозіў яго ў машыне без дзіцячага крэсла, што ўжо з’яўляецца парушэннем правілаў.
Беларусь і Венесуэла дамовіліся аднавіць комплексную работу па праектах прамкааперацыі
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Дзмітрый Дзеравінскі сустрэўся з міністрам замежных спраў гэтай краіны Іванам Хілем Пінта. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Лепшы відэаролік па ахове працы абраў галіновы прафсаюз ЖКГ
Па ініцыятыве Беларускага прафсаюза работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы абслугоўвання рэспубліканскі конкурс правялі ўжо другі раз. Ён уключаў некалькі этапаў. Першы — рэгіянальны: у кожнай вобласці былі выбраны лепшыя работы сярод арганізацый галіны. У фінал прайшло па адным відэароліку па ахове працы ад кожнага рэгіёна і сталіцы.
У Беларусі плануецца павышэнне нормаў на харчаванне дзяцей
З 1 кастрычніка грашовыя нормы расходаў на харчаванне будуць павялічаны на 5% для навучэнцаў агульнаадукацыйных школ, дашкольных і іншых устаноў адукацыі. Як паведамілі ў Міністэрстве адукацыі, навацыя закране навучэнцаў адукацыйных і аздараўленчых устаноў.
Беларусь заклікала кіраўніцтва МАГАТЭ прынцыпова рэагаваць на дзеянні, якія ствараюць пагрозу ядзернай бяспецы
Беларусь заклікала кіраўніцтва МАГАТЭ ўзважана і прынцыпова рэагаваць на дзеянні, якія ствараюць пагрозу ядзернай бяспецы. Важнасць гэтага адзначыў кіраўнік беларускай дэлегацыі, Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Андрэй Дапкюнас, выступаючы на 69-й сесіі генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ, паведамляе БелТА.
У сталічным заапарку некалькі мужчын цягалі жывёлу за рогі. Міліцыя праводзіць праверку
Міліцыя Мінска праводзіць праверку дзеянняў некалькіх чалавек, якія здымалі сябе ў заапарку. Пра гэта паведамляе БелТА.
Лукашэнка высока цэніць прыхільнасць Нарэндры Модзі да ўмацавання беларуска-індыйскіх адносін
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 75-годдзем прэм’ер-міністра Рэспублікі Індыя Нарэндру Модзі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Беларусь і Таджыкістан дамовіліся аб развіцці дыялогу паміж МЗС і парламентамі
У Душанбэ 17 верасня адбыўся чарговы раўнд беларуска-таджыкскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на ўзроўні намесніка міністра замежных спраў Паўла Уцюпіна і намесніка міністра замежных спраў Фаруха Шарыфзада. Аб гэтым паведамляе БелТА.
Беларусь і Казахстан на кансультацыях паміж МЗС намецілі ключавыя напрамкі супрацоўніцтва
Чарговы раўнд беларуска-казахстанскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў адбыўся ў Астане. Аб гэтым паведамляе БелТА.