Навiны
Прафсаюзы па ўсёй краіне праводзяць маштабныя мерапрыемствы да Дня народнага адзінства
Сустрэчы з працоўнымі калектывамі, моладдзю, ветэранамі ў фармаце круглых сталоў, дыялогавых пляцовак, тэматычных інтэлектуальных гульняў і квізаў — мерапрыемствы стартавалі яшчэ ў пачатку верасня. Акрамя таго, прафсаюзы ладзяць маштабныя форумы і акцыі, велапрабегі, арганізоўваюць тэматычныя патрыятычныя экскурсійныя і канцэртныя праграмы, конкурсы.
Нацыянальнае агенцтва па турызме Мінспорту будзе наўпрост падпарадкоўвацца ўраду
Нацыянальнае агенцтва па турызме Мінспорту наўпрост перападпарадкоўваецца ўраду. Адпаведны ўказ № 329 «Аб удасканаленні дзяржаўнага кіравання ў сферы турызму» Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 верасня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Беларусі плануюць распрацаваць тры міждзяржаўныя стандарты на какава-бабы
У Беларусі плануюць распрацаваць тры міждзяржаўныя стандарты на какава-бабы і метады іх кантролю. Пра гэта заявіла на прэс-канферэнцыі першая намесніца старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Таццяна Шадко, паведамляе БелТА.
Унесены змяненні ва ўказы Прэзідэнта Беларусі па пытаннях дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз». Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Лельчыцкім раёне правялі маштабную праверку арганізацыі гандлёвага і медыцынскага абслугоўвання
Людзі задаволеныя, але заўжды ёсць што палепшыць
Дзеля выканання даручэння кіраўніка дзяржавы, пастаўленага ім падчас нарады аб эфектыўнасці сістэмы гандлёвага абслугоўвання насельніцтва ў маштабах Беларусі, у сельскіх населеных пунктах самага буйнога па плошчы на Гомельшчыне Лельчыцкага раёна правялі маштабную праверку арганізацыі гандлёвага і медыцынскага абслугоўвання. Карэспандэнт «Звязды» далучылася да рэйду.
Усебеларускі патрыятычны форум пройдзе ў Мінску 15-16 верасня «Адзінства народа ў памяці пакаленняў»
Аб ролі маладога пакалення паразважалі на акцыі «Беларусь адзіная» ў Віцебску
Рознічныя продажы спажывецкіх тавараў у Кітаі перавысілі 28 трлн. юаняў
Цягам студзеня-ліпеня.
У Беларусі працягваюць дзейнічаць забароны і абмежаванні на наведванне лясоў
У Беларусі працягваюць дзейнічаць забароны і абмежаванні на наведванне лясоў. Пра гэта сведчыць інтэрактыўная мапа Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БелТА.