Навiны
З 1 лістапада ў маршрутках можна будзе расплаціцца картай ці праз QR-код
З 1 лістапада ў Беларусі набываюць моц новыя правілы аплаты праезду ў гарадскіх маршрутных таксі. Цяпер перавозчыкі абавязаны даць пасажырам магчымасць безнаяўнай аплаты, паведамілі ў Мінтрансе.
«Залаты шлягер» у Магілёве набірае абароты і «раскрывае гармонію і веліч музыкі»
Апошні тыдзень кастрычніка праходзіць у Магілёве пад знакам міжнароднага музычнага фестывалю «Залаты шлягер». 29 кастрычніка ў яго рамках у Лядовым палацы Магілёва выступіць з сольнікам народны артыст Расійскай Федэрацыі Алег Газманаў, а на сцэне Магілёўскай абласной філармоніі адбудзецца канцэрт італьянскага спевака і прадзюсара Рыкарда Фарэзі ў суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь аркестра народных інструментаў імя народнага артыста Беларусі Леаніда Іванова Магілёўскай абласной філармоніі. Мерапрыемствы, прысвечаныя міжнароднаму музычнаму фестывалю, праходзяць таксама ў Бабруйску і Крычаве. Гэта не толькі канцэрты, але і выставы, кінапрагляды, спектаклі, сустрэчы з пісьменнікамі, майстар-класы, творчыя майстэрні, дыскатэкі.
Лепшы дзіцячы аздараўленчы лагер Беларусі знаходзіцца ў Віцебскай вобласці
Падведзены вынікі адпаведнага рэспубліканскага агляду-конкурсу, і найлепшым стацыянарным летнім лагерам краіны прызнаны выхаваўча-аздараўленчы лагер «Дружба» УП «Віцебскаблгаз». Высокай ацэнкі, на якую ўплывае шэраг параметраў — ад арганізацыі харчавання і быту дзяцей да іх бяспекі і змястоўнасці адпачынку — лагер заслугоўвае не ўпершыню: штогод, пачынаючы з 2009 года, ён станавіўся прызёрам конкурсу.
Жыхара Пінска затрымалі за серыю крадзяжоў з аўтамабіляў
Пінчаніна затрымалі за серыю крадзяжоў з аўтамабіляў, паведамляе БелТА.
Рэйдарства на дзяржузроўні. Украіна прысвоіла актывы «Гомсельмаша»
Улады Украіны прынялі рашэнне аб канфіскацыі актываў беларускага холдынга «Гомсельмаш». Пра гэта паведаміла БелТА.
Мужчынская мода восень—зіма 2025/2026: галоўныя трэнды, якія вызначаюць сезон
У гэтым сезоне мужчынскі гардэроб перажывае нечаканыя трансфармацыі. Мілітарысцкія матывы, шматслойнасць і яркія акцэнты — усё гэта стала неад’емнай часткай модных калекцый. У дадатак да класічных элементаў адзення з’яўляюцца цікавыя новаўвядзенні, такія як паланцін і стракатыя аксесуары, што робіць асенне-зімовы стыль больш смелым і разнастайным.
Ці трэба дэклараваць новы iPhone 17 пры ўвозе з-за граніцы і колькі трэба заплаціць пошліны?
Планую завезці ў Беларусь з-за граніцы аўтамабільным транспартам iPhone 17. Ці трэба дэклараваць дадзены тавар і колькі трэба заплаціць пошліны?
30 кастрычніка ва ўсіх рэгіёнах пройдуць прафсаюзныя прававыя прыёмы
У апошні чацвер месяца па традыцыі прафсаюзныя юрысты правядуць прыём грамадзян ва ўсіх рэгіёнах краіны. Кожны ахвотны зможа задаць спецыялістам пытанні, звязаныя з працоўнымі адносінамі, пенсіённым заканадаўствам, і атрымаць кваліфікаваную дапамогу ў вырашэнні працоўных спрэчак з наймальнікамі. Як паказвае практыка, такая форма работы запатрабавана ў працоўных: толькі на вераснёўскім прававым прыёме прафсаюзным юрыстам паступіла звыш 570 зваротаў.
Значны ўнёсак у развіццё рэгіёнаў робіць ініцыятыва «Адзін раён — адзін праект»
Да канца года будуць завершаны 90 з 147 бізнес-ідэй, з’явіцца каля 700 новых працоўных месцаў, паведамілі ў прэс-службе Мінэканомікі.
У Беларусі павялічана фінансаванне дзяржпраграмы падтрымкі бізнесу на 2025 год
У Беларусі скарэкціравана дзяржаўная праграма «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва» на 2021—2025 гады. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 28 кастрычніка 2025 года № 581 апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведаміла БелТА.