Навiны
У паліклініках можна зрабіць прышчэпкі ад грыпу і каранавіруса
Захваральнасць на вострыя рэспіраторныя інфекцыі цяпер знаходзіцца на ўзроўні сярэдніх шматгадовых даных. Аднак у далейшым спецыялісты прагназуюць сезоннае яе павышэнне. У прыватнасці, у канцы студзеня — пачатку лютага традыцыйна чакаецца хваля грыпу. Таму ў найбліжэйшыя два месяцы эпідэміёлагі рэкамендуюць зрабіць прышчэпкі як ад грыпу, так і ад каранавіруснай інфекцыі.
Міжнародны паралімпійскі камітэт поўнасцю аднавіў у правах Паралімпійскі камітэт Беларусі
На нядаўняй Генеральнай асамблеі Міжнароднага паралімпійскага камітэта (МПК), якая праходзіла ў Сеуле, было зацверджана паўнавартаснае аднаўленне членства Паралімпійскага камітэта Беларусі. Што стаіць за гэтымі прыгожымі афіцыйнымі фармуліроўкамі? Самае галоўнае — тое, што беларускія спартсмены зноў будуць выступаць з нацыянальным сцягам, у гонар іх перамог будзе гучаць беларускі гімн, больш ніякага нейтральнага статусу. Таксама да Паралімпійскага камітэта Беларусі вяртаецца права голасу на выбарных мерапрыемствах МПК, нашы дэлегаты могуць удзельнічаць у абмеркаванні і прадстаўляць уласныя прапановы на разгляд.
Адміністрацыйныя працэдуры ў Беларусі пройдуць аптымізацыю
У Беларусі адміністрацыйныя працэдуры пройдуць аптымізацыю. Пытанні ўдасканалення сферы ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур і функцыянавання службы «Адно акно» абмеркавалі на пасяджэнні калегіі Міністэрства юстыцыі, паведамілі ў прэс-службе Мінюста.
Еўразійскі саюз будзе абараняць свае правы і ў інтэрнэце
Не дапусціць крыміналізацыі бізнесу праз нелегальны абарот разлічваюць будучыя ўдзельнікі XIII Міжнароднага форуму «Антыкантрафакт-2025», які пройдзе ў Мінску 6–7 кастрычніка
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 11 участках дарог Мінска
Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 11 участках дарог Мінска, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінскага гарвыканкама.
Лукашэнка: Беларусы і кіпрыёты заўсёды шанавалі і падтрымлівалі прынцыпы раўнапраўя, даверу і павагі
Лукашэнка: Беларусь гатова нарошчваць пастаўкі неабходнай прадукцыі ў Нігерыю
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Нігерыі Болу Цінубу і дружалюбны народ гэтай краіны з 65-годдзем незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Лукашэнка назваў Кітай надзейным стратэгічным партнёрам і верным сябрам Беларусі
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна з Днём утварэння КНР. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.