Навiны
У Беларусі ўдасканаляць сістэму электроннай пашпартызацыі тавараў
Урад Беларусі зацвердзіў змяненні, накіраваныя на ўдасканаленне сістэмы электроннай пашпартызацыі тавараў, падпісана адпаведная пастанова. Пра гэта паведамляе БелТА.
У БДУІР адбылося адкрыццё сумеснай з АТ «Лабараторыя Касперскага» вучэбнай лабараторыі
Створаная сумесна з вядучым расійскім распрацоўшчыкам сродкаў абароны інфармацыі, яна зойме важнае месца ў сферы падрыхтоўкі беларускіх IT-спецыялістаў.
Як агульнымі намаганнямі добраўпарадкавалі пляж каля возера ў Лепельскім раёне
Вёска Бароўка Лепельскага раёна, размешчаная на жывапісным узбярэжжы возера Шчыбат, невыпадкова лічыцца курортнай зонай. Прыгажосць мясцовай прыроды захапляе не толькі бараўчан, але і шматлікіх гасцей, якія прыязджаюць сюды адпачыць, атрымаць зарад бадзёрасці і новых сіл. У летні час на беразе возера заўсёды збіраецца шмат адпачывальнікаў. Мясцовыя актывісты звярнуліся з просьбай да мясцовай улады выдзеліць пэўную суму для добраўпарадкавання пляжа. Ініцыятыва была прынята. Паэтапна праводзіліся работы па навядзенні парадку, а затым быў распрацаваны праект добраўпарадкавання пляжа, які ўвайшоў у лік пераможцаў конкурсу маладзёжных ініцыятыў «Праектуй будучыню», што праводзіцца Віцебскай абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў.
У Нарвегіі з галерэі скралі скульптуру свінні за $15 тысяч. Прапажу заўважылі толькі праз пяць дзён
У нарвежскім горадзе Ставангер з выставы ў галерэі сучаснага мастацтва BGE выкралі скульптуру коштам каля 150 тысяч нарвежскіх крон — гэта прыкладна 15 тысяч долараў. Пры гэтым знікненне твора мастацтва супрацоўнікі галерэі заўважылі толькі праз пяць дзён пасля крадзяжу.
Вежу на даху сталінкі прадаюць у Магілёве. Разбіраемся, у чым яе ўнікальнасць
У Магілёве на продаж выставілі па-сапраўднаму цікавы аб’ект — вежу на даху сталінскага дома ў самым сэрцы горада.
«Беларусы заўсёды лічылі нялёгкую сялянскую працу самай важнай і святой на зямлі»
Па шматгадовай традыцыі, закладзенай на пачатку нашай незалежнасці, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў заслужаныя дзяржаўныя ўзнагароды перадавікам аграпрамысловага комплексу напярэдадні іх прафесійнага свята. І хоць нагода была ўрачыста-святочная, пагаварылі з аграрыямі і аб працы.
У Бярэзінскім раёне трэці дзень шукаюць зніклага падлетка: падключаны сотні людзей і спецтэхніка
У Мінскай вобласці ўжо трэці дзень працягваюцца маштабныя пошукі 14-гадовага Максіма Зяньковіча, які знік раніцай 8 лістапада ў Бярэзінскім раёне. У аперацыі ўдзельнічаюць сотні супрацоўнікаў выратавальных службаў, міліцыі, лясной гаспадаркі і валанцёраў з усёй краіны.
У Гродзенскай вобласці рэалізоўваюць праект для маладых парламентарыяў
Расказваем аб рабоце ў акрузе дэпутата Аляксандра Сонгіна
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Сонгін быў выбраны жыхарамі Замкавай акругі № 57. Яна аб’ядноўвае Навагрудскі, Карэліцкі раёны і частку Лідскага, адлегласць паміж яе крайнімі пунктамі — каля 120 кіламетраў.
ДМК: на спецыяльна абсталяваных пляцоўках паблізу граніцы ўжо размешчана 800 літоўскіх грузавікоў
На спецыяльна абсталяваных пляцоўках паблізу граніцы ўжо размешчана 800 літоўскіх грузавікоў, паведамляе БелТА.