Навiны
Сучасныя біятэхналогіі і новыя падыходы да аховы экасістэм абмеркавалі на навуковым дыялогу ў Гомелі
З нагоды 95-годдзя Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі вядучыя вучоныя, спецыялісты лесагаспадарчых прадпрыемстваў, прадстаўнікі ўлады ўзялі ўдзел ў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Функцыянаванне лясных экасістэм у сучасных умовах: прадукцыйнасць, стан і экалагічныя рызыкі».
Якім будзе бюджэт фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на 2026 год, расказала Паўлючэнка
Міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка расказала на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах, якім будзе бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на 2026 год, паведаміла БелТА.
Трэці месяц запар інфляцыя ў Беларусі зніжаецца
Паводле звестак Нацбанка, у кастрычніку індэкс спажывецкіх цэн склаў 6,9 % у гадавым выражэнні.
Акцыі па скрынінгу дыябету праходзяць па ўсёй краіне
Сёння ў Рэспубліканскім цэнтры медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння, на базе якога знаходзіцца Рэспубліканскі цэнтр эндакрыналогіі, прайшла акцыя «Здароўе на рабоце — пераможам дыябет разам», прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы з гэтым захворваннем. Подобныя мерапрыемствы праходзяць па ўсёй краіне з 3 па 21 лістапада.
Пуцін анансаваў правядзенне пераднавагодняга саміту лідараў СНД і ЕАЭС
Фінансаванне адукацыі і аховы здароўя павялічыцца ў 2026 годзе
Расходы бюджэту на адукацыю і ахову здароўя вырастуць у 2026 годзе. Аб гэтым расказаў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Васіль Панасюк перад пачаткам пашыранага пасяджэння пастаяннай камісіі, паведаміла БелТА.
Вопыт рэгіяналізацыі савецкага перыяду можа мець значную каштоўнасць у сучасных умовах
Гісторыю немагчыма павярнуць назад. Кожны перыяд чалавечай цывілізацыі мае сваю ўнікальнасць. Так, ва ўсіх нюансах і адценнях гістарычныя абставіны ніколі не паўтараюцца. Але развіццё адбываецца хвалепадобна. За мінулае стагоддзе свет прайшоў некалькі ўсплёскаў і глабалізацыі, і рэгіяналізацыі.
Міністр інфармацыі — аб механізме процідзеяння ашуканскай рэкламе
У праекце «#наПадумаць» міністр інфармацыі Марат Маркаў расказаў, што робіцца дзяржавай, каб спыніць распаўсюджанне неналежнай рэкламы і як кожны беларус можа паўплываць на гэты працэс.
У Брэсцкай вобласці знайшлі схаваныя ў печы патроны і пісталет
Інцыдэнт, які мог бы стаць сюжэтам для дэтэктыўнага фільма, меў месца ў Камянецкім раёне. Па інфармацыі ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Брэсцкай вобласці, новы ўладальнік старой хаты, займаючыся яе добраўпарадкаваннем, вырашыў разабраць ацяпляльную печ. І ўсярэдзіне цаглянага мура, сярод сажы і куродыму, яго чакала нечаканая знаходка — мужчына выявіў схованку з пісталетам, 82 патронамі і складовай часткай зброі.
Парламент Алжыра: маючы адбыцца візіт Прэзідэнта Беларусі дазволіць пашырыць комплекс двухбаковых адносін
Пытанні далейшага развіцця беларуска-алжырскага супрацоўніцтва былі ў цэнтры ўвагі падчас сустрэчы ў Ісламабадзе 12 лістапада старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргея Алейніка з кіраўніком альжырскай дэлегацыі членам Савета Нацыі Саад Арус, паведаміла БелТА .