Top.Mail.Ru

Навiны

Інфляцыя ў кастрычніку парадавала запаволеннем — індэкс спажывецкіх цэн склаў 6,9 % у гадавым выражэнні

Інфляцыя ў кастрычніку парадавала запаволеннем — індэкс спажывецкіх цэн склаў 6,9 % у гадавым выражэнні

Гэта менш, чым у верасні (7,1 %) і жніўні (7,2 %). Трэк цэнавага ціску, безумоўна, зніжаецца. Ці ўвойдзе ён у прагнозную каляіну? Меркаваць досыць складана. Але не варта забываць: індэкс спажывецкіх цэн — важны, але далёка не адзіны макраэканамічны паказчык.

ДПК: Інфармацыя аб аднаўленні работы літоўскіх пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю пакуль не паступала
212

ДПК: Інфармацыя аб аднаўленні работы літоўскіх пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю пакуль не паступала

Інфармацыі аб аднаўленні работы літоўскіх пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю пакуль не паступала, заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі, перадае БелТА.


Гасцямі Палаца Незалежнасці сталі тыя, хто яго ўзводзіў

Гасцямі Палаца Незалежнасці сталі тыя, хто яго ўзводзіў

Будаўніцтва Палаца Незалежнасці пачалося ў 2011 годзе і было завершана ў вельмі хуткія тэрміны — усяго за два з паловай гады, што лічыцца ледзь не рэкордным для аб’екта такой складанасці. Пры гэтым якасць работ засталася на вышыні, а практычна ўсе элементы ўнутранага ўбрання — ад мэблі да дэкаратыўных упрыгажэнняў — вырабілі на беларускіх прадпрыемствах. Над палацам працавалі і работнікі «БЕЛБУДЦЭНТР-ХОЛДЫНГ», якія 19 лістапада наведалі яго з экскурсіяй. 


Больш за 13 тыс. чалавек ужо прагаласавалі за новы графічны знак беларускага рубля
212

Больш за 13 тыс. чалавек ужо прагаласавалі за новы графічны знак беларускага рубля

Больш за 13 тыс. чалавек ужо прагаласавалі за новы графічны знак беларускага рубля, паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацыянальнага банка.


Што будзе з падаткамі ў 2026 годзе?

Што будзе з падаткамі ў 2026 годзе?

З 2026 года ў падатковай сістэме Беларусі будзе шмат важных змяненняў, накіраваных на павышэнне празрыстасці і эфектыўнасці. Больш падрабязна аб маючых адбыцца зменах і іх значэнні для эканомікі краіны на нядаўнім пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў расказаў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў.


Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб у Беларусі выраслі амаль да 15 мільярдаў рублёў

Тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб у Беларусі выраслі амаль да 15 мільярдаў рублёў

У прыватнасці, тэрміновыя рублёвыя дэпазіты фізічных асоб на 1 лістапада перавысілі 14,2 мільярда рублёў, за кастрычнік яны выраслі на 424,4 мільёна рублёў. Пра гэта паведамілі БелТА ў прэс-службе Нацыянальнага банка.

У Магілёве вызначыліся шчасліўчыкі, у якіх ёсць шанц атрымаць пуцёўку на «Славянскі базар»

У Магілёве вызначыліся шчасліўчыкі, у якіх ёсць шанц атрымаць пуцёўку на «Славянскі базар»

Магілёў стаў першым горадам, дзе адбыўся нацыянальны адбор да міжнародных конкурсаў фестывалю «Славянскі базар» — XXXV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск» і XXIV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу «Віцебск». Касцінг праходзіў у сценах Палаца культуры вобласці. У склад журы ўвайшлі аўтарытэтныя эксперты пад старшынствам загадчыцы музычнага аддзялення Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Алены Трутневай. У адборачным туры ўзялі ўдзел 29 дзяцей і 14 дарослых.


Урад Літвы вырашыў адкрыць граніцу з Беларуссю
159

Урад Літвы вырашыў адкрыць граніцу з Беларуссю

Урад Літвы вырашыў адкрыць граніцу з Беларуссю, перадае БелТА.


Кітай да 2030 года здзейсніць пілатуемую пасадку на Месяц

Кітай да 2030 года здзейсніць пілатуемую пасадку на Месяц

Ва Упраўленні праграмы пілатуемых касмічных палётаў КНР (CMSA) адзначылі насычаны графік распрацовак і выпрабаванняў у рамках праграмы месяцавых пілатуемых палётаў, перадае «Сіньхуа».

У МЗС Беларусі заявілі аб гатоўнасці наладжваць прагматычны і раўнапраўны дыялог з ФРГ і ЕС
160

У МЗС Беларусі заявілі аб гатоўнасці наладжваць прагматычны і раўнапраўны дыялог з ФРГ і ЕС

Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў сустрэўся з паверанай у справах Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Катрын аус дэм Зіпен у сувязі з уручэннем арыгіналаў даверчых грамат. Аб гэтым паведамляе БелТА.

arrow
Нашы выданні

Толькі самае цікавае — па-беларуску!

Напішыце ў рэдакцыю