Навiны
Беларускія кардыяхірургі валодаюць поўным спектрам аперацый, якія выконваюць у лепшых сусветных клініках
Днямі ў РНПЦ «Кардыялогія» праведзена 39-я па ліку сёлета трансплантацыя сэрца. Яе выканалі 30-гадовай пацыентцы, якая знаходзілася ў лісце чакання некалькі апошніх месяцаў. Донарскае сэрца было дастаўлена з Бярозы пры падтрымцы экіпажаў ДАІ Брэсцкай і Мінскай абласцей — і з дапамогай хірургаў выратавала жыццё маладой жанчыны. У нашай краіне праведзена ўжо 635 такіх аперацый, пачынаючы з 2009-га, калі донарскае сэрца было перасаджана ўпершыню. Некаторым пацыентам, а іх у рэспубліцы ўжо чатыры, выканана і паўторная трансплантацыя, бо служыць такое сэрца 10-15 гадоў. Аднак трансплантацыя — гэта вяршыня хірургічнага майстэрства і апошняя надзея для пацыента. Часцей за ўсё палепшыць здароўе ўдаецца з дапамогай іншых аперацый — на ўласным сэрцы ці сасудах. У РНПЦ «Кардыялогія» магчымы ўвесь спектр хірургічных умяшанняў, якія выконваюцца ў лепшых сусветных клініках. А трапіць сюды могуць не толькі мінчане, але і жыхары з любой кропкі краіны.
Маладзёжныя парламенцкія дэлегацыі краін СНД прадставілі вопыт захавання памяці аб ВАВ
Маладзёжныя парламенцкія дэлегацыі краін СНД прадставілі вопыт захавання памяці аб Вялікай Айчыннай вайне на XXV пасяджэнні Маладзёжнай Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, перадае БелТА.
Ва Узбекістане больш за 2 тыс. чыноўнікаў заменіць ШІ
Прэзідэнт Узбекістана падпісаў указ «Аб мерах па аптымізацыі колькасці адзінак адміністрацыйнага персаналу шляхам шырокага ўкаранення лічбавізацыі ў дзейнасць органаў выканаўчай улады рэспублікі»
Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру WTA-1000 ва Ухані
Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў 1/8 фіналу турніру WTA-1000 ва Ухані з прызавым фондам $3,6 млн, паведамляе БелТА.
Свае і чужыя, або З кім жыць, таго не гнявіць
Адносіны паміж суседзямі — тэма, без перабольшання, вечная.
«Спорт ТБ» пачынае вяшчанне
ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» аб’явіла пра запуск новага спецыялізаванага спартыўнага тэлеканала «Спорт ТБ». Ён будзе даступны праз кабельных аператараў па ўсёй краіне. Пачнецца яго вяшчанне з 10 кастрычніка ў 16.45, і, як адзначыў генеральны дырэктар СТБ Аляксандр Асенка, гэта дазволіць зрабіць спорт сусветнага ўзроўню даступным для беларускіх тэлегледачоў.
Збіраем моркву: тэрміны і парады па захоўванні
Уборка ўраджаю — вельмі прыемная, але клапотная пара. Трэба правільна выбраць час збору агародніны і караняплодаў, тады яны захаваюць усю сваю карысць і будуць захоўвацца да самага лета.