Навiны
Гіганцкі грыб і апенькі: беларус сабраў два пакеты за гадзіну
Грыбы ў беларускіх лясах працягваюць радаваць нават у лістападзе. Жыхар Гродзенскай вобласці знайшоў сапраўдную сенсацыю — гіганцкі грыб, які амаль запоўніў кошык. Пра гэта паведаміла «Мінская праўда».
Пазачарговы ХІ з’езд Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі пройдзе ў снежні гэтага года
Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні Савета ФПБ.
БДУ стане цэнтрам міжнародных навуковых дыскусій з удзелам звыш 280 экспертаў
14 лістапада ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбудзецца цыкл міжнародных навуковых форумаў. У іх возьмуць удзел больш за 280 навукоўцаў з Беларусі і замежжа. Ужо сёння факультэты журналістыкі і філалагічны прымаюць удзельнікаў. Пачне серыю XXVII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Журналістыка‑2025: стан, праблемы, перспектывы».
У Ашмянскім раёне пачалі вытворчасць аднаразовага посуду з паперы
Папяровыя талеркі і стаканы вырабляе мясцовая кампанія ТАА «Мідаспро». Прадукцыя ўжо адпраўляецца ў сеткі магазінаў і на запраўкі. На прадпрыемстве працуе больш за 20 чалавек, і штат будзе пашырацца. Закуплена 18 адзінак сучаснай тэхнікі.
Беларусы Крыма адкрылі бібліятэку імя Максіма Багдановіча
Бібліятэка імя Максіма Багдановіча, якая знаходзіцца ў Сімферопалі, папоўнілася на сотню выданняў. Урачыстая цырымонія перадачы кніг адбылася падчас Міжнароднага бібліятэчнага кангрэса, які праходзіў у галоўнай кніжнай скарбніцы Беларусі.
У Палаце прадстаўнікоў разгледзелі пакет падаткова-бюджэтных дакументаў на будучы год
Сярод іх — законапраект «Аб змяненні законаў», які прадугледжвае ўдасканаленне падатковых праваадносін, а таксама праект Закона «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год».
Сучасныя біятэхналогіі і новыя падыходы да аховы экасістэм абмеркавалі на навуковым дыялогу ў Гомелі
З нагоды 95-годдзя Інстытута лесу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі вядучыя вучоныя, спецыялісты лесагаспадарчых прадпрыемстваў, прадстаўнікі ўлады ўзялі ўдзел ў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Функцыянаванне лясных экасістэм у сучасных умовах: прадукцыйнасць, стан і экалагічныя рызыкі».
Якім будзе бюджэт фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на 2026 год, расказала Паўлючэнка
Міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка расказала на пашыраным пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах, якім будзе бюджэт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва на 2026 год, паведаміла БелТА.
Трэці месяц запар інфляцыя ў Беларусі зніжаецца
Паводле звестак Нацбанка, у кастрычніку індэкс спажывецкіх цэн склаў 6,9 % у гадавым выражэнні.
Акцыі па скрынінгу дыябету праходзяць па ўсёй краіне
Сёння ў Рэспубліканскім цэнтры медыцынскай рэабілітацыі і бальнеалячэння, на базе якога знаходзіцца Рэспубліканскі цэнтр эндакрыналогіі, прайшла акцыя «Здароўе на рабоце — пераможам дыябет разам», прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы з гэтым захворваннем. Подобныя мерапрыемствы праходзяць па ўсёй краіне з 3 па 21 лістапада.